Грамадства

У Бруселі праходзяць Дні Беларусі

У Бруселі з 9 па 13 снежня праходзяць Дні Беларусі, арганізаваныя Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (ЕСЗД) і Еўракамісіяй у супрацы з Еўрапарламентам.

Дні Беларусі — гэта серыя падзей, арганізаваных Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам 9-13 снежня 2024 года і прысвечаных дэмакратычнай Беларусі і народу Беларусі. З гэтай нагоды ЕС запрасіў больш за 100 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабарончых і культурніцкіх арганізацый, а таксама беларускай дыяспары і міжнародных арганізацый, піша Будзьма.

Гэтая серыя падзей — знак салідарнасці Еўрапейскага саюза з народам Беларусі. Яны прымеркаваныя да пачатку працы новага складу Еўрапейскага парламента і адбываюцца напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Імпрэзы дазволяць прадставіць прыклады станоўчага ўплыву падтрымкі ЕС.

12 снежня а 17:00 у будынку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі (МДБ; Rue de la Science 23) будзе арганізаваны прагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці».

У МДБ таксама праходзіць выстава традыцыйнай беларускай вышыўкі #FRAMEDINBELARUS.

Выстава «Галасы з турмы. Мастацтва як супраціў: малюнкі і лісты палітвязняў Беларусі» будзе экспанавацца ў будынку ЕСЗД з 11 снежня (адкрыццё а 16:00, толькі для запрошаных асоб).

Выстава «Незламаныя», прысвечаная палітвязням — беларускім праваабаронцам, адкрыецца на пешаходнай зоне Еўрапарламента 12 снежня а 9:00 (будзе працаваць да 20 снежня).

11 снежня пройдзе музычная вечарына (Flagey, Studio 1, Place Sainte-Croix) пры ўдзеле «Вольнага хору» і беларускага акардэаніста Ягора Забелава. Пасля яго адбудзецца адкрыццё фотавыставы беларускага мастака Аляксандра Кот-Зайцава, прысвечанай «пачуццю дома» ў беларусаў, вымушаных жыць у эміграцыі.

Экспертная дыскусія пра «процідзеянне дэзінфармацыі напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў» пройдзе 13 снежня а 10:00 (месца ўдакладняецца). Яе арганізуюць Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі і Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт.

Еўрапейскі форум па Беларусі — семінар, прысвечаны сітуацыі ў краіне і ключавым выклікам у сферы бяспекі для яе і ўсяго рэгіёну, адкрыецца 13 снежня ў 9:30 у МДБ або ў прадстаўніцтве Швецыі пры ЕС (удакладняецца).

У рамках Дзён Беларусі 11 снежня адбудзецца чацвёртая сустрэча кансультатыўнай групы ЕС з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

На 12 снежня ў Еўрапарламенце запланаванае правядзенне канферэнцыі высокага ўзроўню «Разам з народам Беларусі», на адкрыцці якой выступяць Ціханоўская і прэзідэнт ЕП Раберта Метсола.

З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя4

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць