Свет55

У Маскве затрымалі маці вядомага кінакрытыка Антона Доліна

Паэтку і барда Вераніку Доліну затрымалі ў аэрапорце «Жукоўскі» з нібыта незадэклараванымі лекамі.

Вераніка Доліна. Скрыншот відэа

Вераніку Доліну затрымалі ў аэрапорце 12 лістапада, калі яна прыехала з Тэль-Авіва.

У паэтэсы знайшлі нібыта недэклараваныя моцнадзейныя лекі — прэпараты «Івалгін», «Трамадол», «Суматрыптан», а таксама прэпараты з утрыманнем кадэіну і броцізаламу. Блізкія да расійскіх сілавікоў каналы паведамлялі, што разглядаецца пытанне аб крымінальнай справе.

Мытнікі заявілі, што перавозка такіх лекаў патрабуе дэкларацыі. Доліна сцвярджае, што яна возіць гэтыя прэпараты з сабой на працягу многіх гадоў і мае рэцэпт, піша «Новая газета».

Пазней Доліну адпусцілі дадому пад абавязацельства аб яўцы. Разам з адвакатам яна будзе разбірацца ў сітуацыі.

Вераніка Доліна — выканаўца аўтарскай песні і паэтэса. Яе сын Антон Долін— вядомы расійскі кінакрытык. Ён быў вымушаны з'ехаць з Расіі з-за антываеннай пазіцыі. У 2022 годзе расійскія ўлады прызналі яго замежным агентам.

Каментары5

  • бабруйчанін
    15.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Улад
    15.11.2024
    ¾, Я таксама мала ведаю пра Антона :) А вось Вераніку Доліну мы слухалі яшчэ у мінулым стагоддзі.
  • Суповой пакетик
    15.11.2024
    Совершенно согласна! Вероника Долина - сама по себе величина! А ее песни дороги сердцу...

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць