Свет

Расстат пачаў хаваць падрабязныя даныя па інфляцыі

Расстат перастаў публікаваць дэталёвую статыстыку інфляцыі, якая раскрывае рост цэн на кожны з тавараў і паслуг, якія ўлічваюцца ў спажывецкім кошыку.

Расстат не апублікаваў пакампанентныя даныя па інфляцыі за верасень, звярнулі ўвагу аналітыкі. Гаворка ідзе аб дэталёвай статыстыцы, якая раскрывае, наколькі падаражэў кожны з тавараў і відаў паслуг, якія ўлічвае Расстат у сваім спажывецкім кошыку.

Агульная лічба па інфляцыі за верасень была апублікаваная Расстатам 11 кастрычніка. І хоць з тых часоў прайшло больш за два тыдні, дэталёвыя даныя так і не з'явіліся ні на сайце Расстата, ні ў Адзінай міжведамаснай інфармацыйна-статыстычнай сістэме.

Для разліку месячнай інфляцыі Расстат улічвае цэны прыкладна 500 тавараў і паслуг, для тыднёвай інфляцыі — каля 100 найменняў.

Згодна з апошняй месячнай статыстыкай, інфляцыя ў верасні замарудзілася да 8,6% з 9% у жніўні і 9,1% у ліпені. 

Пасля пачатку ўварвання ва Украіну расійскія ўлады ўжо засакрэцілі ўсю мытную статыстыку, даныя пра золатавалютных рэзервы ЦБ і дазволілі буйным кампаніям не раскрываць фінансавыя паказчыкі ў справаздачнасці. У 2023 годзе пад грыф «сакрэтна» патрапілі даныя аб здабычы ў Расіі нафты і газу, а ў 2024 годзе, пасля серыі налётаў украінскіх дронаў, Расстат перастаў публікаваць статыстыку вытворчасці бензіну і дызельнага паліва, піша The Moscow Times.

Аб знікненні статыстыкі Расстата па інфляцыі стала вядома неўзабаве пасля таго, як эканамісты Стакгольмскага інстытута эканомікі пераходнага перыяду заявілі, што расійскія ўлады, верагодна, фальсіфікуюць даныя па росце цэн і такім чынам завышаюць лічбы эканамічнага росту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць