Меркаванні4444

Астапеня: Мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай

Заснавальнік Цэнтра новых Рыгор Астапеня ў новым выпуску ТОКу падзяліўся сваім бачаннем нацыябудаўніцтва беларусаў.

Зенон Позняк Григорий Астапеня Зянон Пазняк Рыгор Астапеня Zenon Pazniak Ryhor Astapenia
Рыгор Астапеня. Скрыншот відэа «Ток»

«Я досыць скептычна стаўлюся да гэтага захаплення самімі сабой, беларушчынай як такой: «Мы хочам усяму свету даказаць, адрадзіць нашу Беларусь» і гэтак далей. То-бок, мне гэта заўсёды здавалася такім… Ну, беларусы нармальныя. Не трэба з беларусамі рабіць нейкія працэсы. Адраджаць, неяк перавучваць», — разважае сацыёлаг.

На пытанне, як у такім выпадку ён бачыць нацыянальнае будаўніцтва, сацыёлаг заўважыў: «Я думаю, працэсы развіцця і ёсць нацыябудаўніцтва. Трэба даць людзям свабоду, даць людзям магчымасць зарабляць грошы. І ўсё будзе нармальна». І нагадаў, што пра гэта казаў і Віктар Бабарыка.

@tokbelarus Каго беларусы бачаць новым прэзідэнтам? #Беларусь #лукашенко #президент #батька #беларусьновости #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Свядомасць у беларусаў, на думку Астапені, сфармуецца сама:

«Свядомасць сфармуецца сама. Яна і зараз фармуецца. Калі будуць створаны адпаведныя ўмовы, калі беларуская мова зможа адкрыта канкураваць з рускай, то адпаведна з'явіцца больш беларускамоўных прадуктаў.

Для мяне гэта абсалютна лагічна, што будзе падтрымлівацца сваё. Таму для мяне гэта окей. Але гэта зусім не значыць, што трэба імкнуцца да гэтага. Я думаю, мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь калісьці будзе беларускамоўнай. Ужо досыць відавочна, што не».

Каментары44

  • Беларус
    13.10.2024
    Хто гэтыя яны? Імены перарослікаў біттэ.
  • Лол
    13.10.2024
    Астапеня відавочна ніколі не быў у Кіеве ці Харкаве. Яшчэ у 2015 годзе ў Кіеве рэальна было можна атрымаць у твар за ўкраінскую мову (у падваотні, у пэўным раёне, але менавіта за ўкраінскую мову). Цяпер Кіеў гамоніць па-ўкраінску, і старыя і маладыя, а моладзь Харкава імкліва пераходзіць на сваё. Яшчэ пакаленне і ўкраінская мова цалкам заменіць расейскую ўсюды. Тое самае адбудзецца і ў Беларусі, як бы таго не жадалі Астапені з Бабарыкамі. Інакш Беларусь чакае новы Лукашэнка і стан вечнай калоніі Масквы. Элементарна ж.
  • Казлы, вярніце каменты!
    13.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля6

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай

Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў1

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне8

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць