Грамадства7878

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка даў інтэрв'ю чэшскаму выданню Forum24, у якім расказаў пра сваё бачанне будучых зменаў у Беларусі. 

Франак Вячорка

Вячорка не лічыць цяперашнюю сітуацыю драматычнай, але канстатуе, што «як нацыя мы знаходзімся ў закладніках у вайны і геапалітычнай сітуацыі»:

«Цяпер усё залежыць не толькі ад беларусаў. Калі мы гаворым пра мірныя перамовы ва Украіне, мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі. Гэта адзіны спосаб забяспечыць доўгатэрміновы мір».

Адносна ж таго, які сцэнарый зменаў найбольш нам пасуе, ён падкрэсліў:

«Мы хочам, каб пераход да ўлады адбыўся мірным шляхам. Мы мусім зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць грамадзянскую вайну. Мы павінны зрабіць так, каб беларусы не ваявалі з беларусамі. Гэта самае галоўнае».

Што да наступнікаў цяперашняга дыктатара, то:

«Настане момант, калі Лукашэнка ўпадзе, знікне, будзе забіты, уцячэ ці нешта яшчэ. Застануцца толькі два варыянты: ці расіяне паспрабуюць паставіць на чале краіны свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская. Яна — той чалавек з дэмакратычнага боку, які можа прэтэндаваць на ўладу».

Пры гэтым як вялікую перавагу ён ацэньвае тое, што ў беларусаў на гэтым этапе ёсць законнае прадстаўніцтва:

«Замежныя лідары называюць Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай. За апошнія гады мы даказалі, што з'яўляемся надзейнымі партнёрамі. У нас ёсць афіцыйныя адносіны з ЗША, Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам, мы падпісалі мемарандум з Еўрапейскім парламентам. Гэта вялікі поспех».

Гэта нібыта адчувае і сам Лукашэнка, што прадвызначае ягоныя паводзіны:

«Лукашэнка псіхуе, ён нервуецца. Ён гаворыць пра Святлану Ціханоўскую, пра замежных партнёраў, пра Полк Кастуся Каліноўскага як пра свае самыя страшныя кашмары».

Каментары78

  • Стэндапэр
    10.10.2024
    Да ўлады прыдзе Ціханоўская
  • Лукашэнкаў Пераляк
    10.10.2024
    Гэта такія людзі, як ўласьнік Новага зроку, а не батлеечная экзабюджэтная апазыцыя.
  • сельскі начны клуб "девушкам" вход бесплатно
    10.10.2024
    толькі думаю, чытаючы пра калеснікаву, нешта рэдактарскай улюбёнкі даўно не было... аж на табе

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок58

Аферысты развялі мінскага банкіра5

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу6

У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»6

У Расіі ўплывовага эканаміста звольнілі за прагноз паражэння РФ у вайне на знясіленне18

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць