У Мінску адкрыўся новы офіс кампаніі Wildberries, распавялі ў кансалтынгавай кампаніі NAI Belarus, якая выступіла кансультантам па здзелцы.

NAI Belarus
Новы офіс разлічаны на больш чым 100 супрацоўнікаў. У ім будуць працаваць прадстаўнікі розных падраздзяленняў кампаніі: тыя, хто адказвае за IT-кірунак, у тым ліку распрацоўшчыкі, інжынеры, аналітыкі, а таксама спецыялісты па рэгіянальным развіцці, лагістыцы і бяспецы, прадстаўнікі блока прававога і фінансавага забеспячэння.
Тут жа размесціцца каманда PRO Wildberries, якая падтрымлівае ўзаемадзеянне з прадпрымальнікамі.
Wildberries працуе ў Беларусі з 2012 года. У краіне адкрыта пяць лагістычных цэнтраў кампаніі: у Мінску, Мінскім раёне, Гродне, Гомелі і Брэсце.
-
«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы
-
«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні
-
Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын
Каментары