КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА», куды ўваходзіць больш за 30 арганізацый.

«Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» («ЯRАDА») ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць з-за мяжы і прадстаўляяе сабой парасонавую арганізацыю, якая аб'ядноўвае больш за 30 моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія функцыянуюць на беларускім кірунку», — гаворыцца ў пераліку так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў».
У ім таксама згаданыя:
- генеральны сакратар Лізавета Пракопчык;
- камунікацыйны (інфармацыйны сакратар) Кацярына Буніна;
- старшыня савета Маргарыта Ворыхава.
-
«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы
-
«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні
-
Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын
Каментары