Грамадства

У ліпені будуць судзіць былых супрацоўніц Tut.by Вольгу Лойка і Алену Таўкачову

Мінскі гарадскі суд 15 ліпеня пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да былых супрацоўніц партала Tut.by Вольгі Лойка, Алены Таўкачовай і Кацярыны Ткачэнка. Паседжанне з'явілася ў раскладзе судоў, звярнуў увагу «Позірк». 

Вольга Лойка. Скрыншот: ютуб-канал ТОК

Абвінавачванне прад’яўленае паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 2 арт. 243 (у старой рэдакцыі КК — ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Верагодна, судовы працэс будзе завочным, бо абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой.

Весці працэс прызначаная суддзя Валянціна Зянькевіч.

10 красавіка 2023 года паведамлялася, што Мінгарсуд аштрафаваў на 500 базавых велічынь (на той момант 18 500 рублёў) кожнага паручыцеля Таўкачовай і Лойкі, якія пакінулі Беларусь.

Паручыцелямі Таўкачовай з’яўляліся палітолаг Яўген Прэйгерман і на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, Лойка — старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

Паручыцелі былі выкліканыя ў суд на падставе арт. 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы). Рашэнні вынесла згаданая Зянькевіч.

17 сакавіка мінулага года яна прыгаварыла галоўрэда Tut.by Марыну Золатаву і гендырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Іншыя абвінавачаныя — рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Лойка, журналістка Таўкачова і юрысконсульт Ткачэнка — на працэс не з’явіліся, бо пасля вызвалення з-пад варты пакінулі краіну. Яны былі абвешчаныя ў вышук.

Чэкінай, Золатавай, Лойка і Таўкачовай па справе былі інкрымінаваныя арт. 243, арт. 130, арт. 361 КК. Ткачэнка абвінавачвалі паводле арт. 243 і 342 КК.

У кастрычніку 2022 года Золатаву, Чэкіну, Лойку і Таўкачову КДБ унёс у пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Усяго па «справе Tut.by» было затрымана 15 чалавек. З цягам часу агульная колькасць абвінавачаных скарацілася да пяці (Золатава, Чэкіна, Лойка, Таўкачова, Ткачэнка), пазней пад вартай засталося два чалавекі (Золатава і Чэкіна).

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць