У цэнтры Мінска падчас планавых работ выявілі надмагіллі XIX стагоддзя
Каменныя пліты знайшлі каля бізнэс-цэнтра «Імперскі»: яны датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя, магчыма, 1876 і 1823 гадамі. Каму надмагіллі належаць, навукоўцам яшчэ трэба будзе высветліць.

Фота: Анлайнер
Фотаздымкамі знаходак падзяліўся чытач выдання «Анлайнер», які выпадкова заўважыў іх на вуліцы Іерусалімскай.
За два крокі адсюль знаходзіцца Яўрэйскі мемарыяльны парк. Калі верыць інфармацыі з адкрытых крыніц, тут у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя знаходзіліся яўрэйскія могілкі.
Аднак здаецца, што пліты, знойдзеныя днямі, не яўрэйскага паходжання.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары