Паглядзіце на вясковую краму ў Салігорскім раёне. Гэта мара вяскоўца — ёсць усё
Крама ў вёсцы Саковічы нядаўна змянілася. Пашырыўся асартымент, уласнікі нават паставілі каля гандлёвай установы столікі і парасоны, каб можна было адпачыць у цяньку, з'есці марожанае, запіваючы квасам, піша esoligorsk.by.

Змяніўся магазін і ўнутры. Акрамя асноўнай гандлёвай залы з'явіўся дадатковы, дзе можна набыць адзенне, абутак, тавары для сну і не толькі.







Незвычайны для сельскай крамы і час працы — да 21:00.

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары