Васілеўская правяла ў космасе ўсяго 14 сутак.

Уладзімір Пуцін у Дзень касманаўтыкі прысвоіў званні Герояў Расіі касманаўтам Пяцеліну і Фядзяеву, а беларускую касманаўтку Марыну Васілеўскую ўзнагародзіў ордэнам Гагарына, паведамляе РІА Навіны.
Марына Васілеўская лётала ў космас з 23 сакавіка па 6 красавіка, яе палёт і вяртанне напоўніцу скарыстала прапаганда. Лукашэнка даў ёй званне Героя Беларусі і забраў з сабой у Маскву пры тым, што яна толькі ўчора вярнулася ў Беларусь.
Таксама паведамляецца, што ў гонар будзе створаны помнік.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары