Лукашэнка прысвоіў Васілеўскай званне Героя Беларусі і раздаў іншыя ўзнагароды
Лукашэнка ўручыў узнагароды ўдзельнікам і арганізатарам касмічнага палёту.

Марына Васілеўская на прыёме ў Лукашэнкі. Фота: БелТА
Званне Героя Беларусі далі Марыне Васілеўскай. Лукашэнка таксама ўручыў ёй медаль.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Медаль «За працоўныя заслугі» Лукашэнка ўручыў генеральнаму дырэктару авіякампаніі «Белавія» Ігару Чаргінцу, а спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі касманаўту-дублёру Анастасіі Ленкавай і намесніку начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Івану Бучы.
Лукашэнка таксама ўручыў падзячныя лісты бацькам Марыны Васілеўскай і Анастасіі Ленкавай.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары