Свет88

Унук Сталіна адстойвае гонар дзеда

Унук Іосіфа Сталіна, Яўген Джугашвілі, патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў СБУ і суддзяў, якія прызналі ягонага дзеда вінаватым ў арганізацыі Галадамора ва Украіне ў 1932-1933 гадах.

Такое патрабаванне ён агучыў у лісце да генпракурора Украіны Аляксандра Мядзьведзька.

«Не ўдаваючыся ў сутнасць гэтага ілжывага абвінавачання, больш дарэчнага для галоўнага ворага Сталіна – Гітлера, а не для абвінаваўцы, як бы дэмакратычнай дзяржавы, звяртаю увагу, што нават з фармальнага пункту гледжання ў пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі Украіны і ў свеце генацыд не з'яўляўся злачынствам » – заяўляе ўнук Сталіна.
«Судзьдзі не маглі не ведаць, што артыкул 442 КК Украіны, якая прадугледжвае пакаранне за генацыд, быў уведзены ва Украіне ў 1990-х гадах і прызначаны для разгляду дзеянняў сучасных лідэраў – Краўчука, Кучмы і Юшчанкі, а не спраў майго ўжо памерлага дзеда» – сцвярджае Яўген Джугашвілі ў адказ на вердыкт Апеляцыйнага суда Кіева ад 13 студзеня гэтага года. «Такім чынам, здзяйсненне маім дзедам якіх-небудзь злачынстваў па законах савецкай і сучаснай Украіны – цынічная выдумка» – заяўляе Джугашвілі.

«Служачыя СБУ і суддзі цынічна абышлі пункт 1 артыкула 7 Еўраканвенцыі аб абароне правоў чалавека, паводле якога ніхто не можа быць асуджаны за дзеянне або за бяздзеянне, якое, згодна дзеючаму законадаўству, на момант учынення не з'яўлялася злачынствам.
Прашу супраць асоб, што зганьбілі майго дзеда, узбудзіць крымінальную справу і дамагчыся іх пакарання» – заявіў Джугашвілі ў сваім відэазвароце.

АП, паводле delfi.lt

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш22

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць