Грамадства3535

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан

Педэрсан дыпламатычна прапанаваў Саннікаву размову пры наступнай сустрэчы, але кандыдат на выбарах-2010 рашуча адхіліў ідэю: «Вы прадставіліся як «прадстаўнік дэмакратычнай» Беларусі, а не як прадстаўнік нейкага офіса. Дык спыніце хлусіць».

Андрэй Саннікаў

Адзін з лідараў Хартыі'97 Андрэй Саннікаў пасля вяртання з Капенгагенскага саміту дэмакратый, арганізаванага былым генеральным сакратаром НАТО і заснавальнікам The Alliance of Democracies Foundation Андэрсам Фогам Расмусенам, апублікаваў іранічны допіс пра тое, што Беларусь на мерапрыемстве прадстаўляў чалавек па прозвішчы Педэрсан.

«Вярнуўся з Капенгагенскага саміту дэмакратый… і з здзіўленнем даведаўся, што там, аказваецца, быў аж цэлы прадстаўнік дэмакратычнай Беларусі па прозвішчы Педэрсан. Я яго там не бачыў і не чуў, але я шчаслівы, што ў чалавека з прозвішчам Педэрсан ёсць ашчушчэніе, што ён прадстаўляе Беларусь», — напісаў Саннікаў, дадаўшы: «Віншую ўсіх датычных да Педэрсана!». Да паста ён прыклаў фота, на якім дорыць Расмусену сваю кнігу «Беларусь у НАТО».

Карым Педэрсан — кіраўнік аддзела міжнародных камунікацый Офіса Ціханоўскай. Ён працуе ў Офісе з 2021 года. Гэта адзіны замежнік у камандзе.

Чытайце:У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Карым Педэрсан. Фота: Jette Juel Schrum

У каментарах да паста адгукнуўся сам Карым Педэрсан. Ён патлумачыў, што прадстаўляў на саміце Офіс Святланы Ціханоўскай, якая не змагла прыехаць асабіста, дыпламатычна выказаў шкадаванне, што яны з Саннікавым не паспелі паразмаўляць, і запрасіў да сустрэчы наступным разам.

Аднак Саннікаў не палічыў тлумачэнне дастатковым. «Вы прадставіліся як «прадстаўнік дэмакратычнай» Беларусі, а не як прадстаўнік нейкага офіса. Дык спыніце хлусіць, перш чым прапаноўваць размову», — адказаў палітык.

Выглядала, што Педэрсан не зразумеў, што ад яго хоча Саннікаў, таму на ўсялякі выпадак выбачыўся за магчымае няправільнае ўражанне і падкрэсліў, што апошнія пяць гадоў свайго жыцця прысвяціў падтрымцы беларусаў:

«Прашу прабачэння, калі маё паведамленне пакінула няправільнае ўражанне — магу Вас запэўніць, што з майго боку гэта не было ні наўмысна, ні непаважліва ў якім-небудзь сэнсе. Зусім наадварот: апошнія пяць гадоў свайго жыцця я прысвяціў таму, каб падтрымліваць беларусаў усімі магчымымі спосабамі»

Але Саннікаў яшчэ раз адчытаў датчаніна: «Зноў жа, «падтрымліваеце» нейкі офіс, а не беларусаў. Старайцеся выказвацца карэктна».

Каментары35

  • Axe
    14.05.2026
    Саннікаў мог бы зайсьці на старонку офіса за 6 гадоў )
  • Дзіда
    14.05.2026
    Навошта так, Саннікаў? Дзе твая людскасць? І чаму ты не дамапагаеш Ціханоўскай? Ад жонкі павучыся быць чалавекам. Таму цябе ніхто нават са старых не паважае ў МЗС Беларусі. Бо замам-хамам і застаўся.
  • низко
    14.05.2026
    и это позволяет себе "экс-президент-элект"(как он сам себя назвал) ?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць