Грамадства1010

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды

Цяпер гэта афіцыйны турыстычны аб’ект з запамінальнай назвай.

Крэйдавыя кар’еры пад Ваўкавыскам, вядомыя сваёй бірузовай вадой, афіцыйна прызнаныя геалагічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Рашэнне Ваўкавыскага райвыканкама, якое ўступіла ў сілу 12 мая 2026 года, ператварае папулярную лакацыю ў ахоўную тэрыторыю з вызначанымі межамі і правіламі наведвання.

Новы аб’ект атрымаў афіцыйную назву «Краснасельскія Мальдывы». Яго плошча — 356 гектараў.

Кіраванне зонай даручана мясцоваму турыстычнаму інфармацыйнаму цэнтру сумесна з прадпрыемствам «Краснасельскбудматэрыялы».

Наданне статусу помніка прыроды дазволіць развіваць унікальнае месца як паўнавартасны экскурсійны пункт з належнай інфраструктурай і фінансаваннем.

Правілы бяспекі застаюцца строгімі. Купанне ў вадаёмах па-ранейшаму забаронена з-за велізарнай глыбіні, якая дасягае 50 метраў, і нестабільнасці крэйдавых берагоў, схільных да раптоўных абвалаў.

Каментары10

  • Indrid Cold
    12.05.2026
    Проста нагадаю што галоўным рэдактарам Анлайнера быў у тыя часы Дзяніс Блішч, які вядомы сваім каханнем да стабільнасці і тым што "змагары перашкаджаюць". Ну і яшчэ тым што ў яго дастаткова нізкі IQ, каб не рэфлексаваць над сваімі памылкамі. І яшчэ смешна што яго чытаюць 3,5 бота, але ён чамусьці называе сябе блогерам, лол
  • Мальдыўскі правінцыял
    12.05.2026
    ., Можа, проста выдыхнуць крыху? Можа, не там шукаеце комплексы? Гэтыя кар'еры - не Мальдывы, а самі Мальдывы - таксама не сталіца свету. Такія паняцці, як "гумар", "забаўна", вам знаёмыя? Проста ўсміхнуцца?
    P.S. Калі што, я гэта не ў абарону рэжыму ці Анлайнера з яго фірмовым стылем і сааабразаннем пасля 2020.
  • .
    12.05.2026
    Мабыць, першапачаткова ў параўнанні і была доля імклівага іранічнага жарту, але калі яна замацавалася ў афіцыйнай назве, яна ўжо стала жалезабетоннай пошласцю.

    (Дарэчы, нешта блізкае, тыпа дасціпнае, але пошлае - у выразах "парламент" і "сенатары", калі гэта кажуць пра лукашысцкія структуры).

    І галоўнае тут, што самі беларусы, мясцовыя не ведаюць сваё.
    Калі для чалавека першаснае - веды з тэлевізара і поп-культуры, нейкія стэрэатыпы, а другаснае - тое, што пад бокам. Ён тыя "версалі", "мальдзівы" і "швейцарыі", мабыць, не бачыў і не ўбачыць, але параўноўвае з імі. Вось дзе абсурднасць міфалагічнага сазнання.

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка6

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка6

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць