Эканоміка33

ЕС рыхтуецца ўвесці пошліны на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі. Наколькі гэта закране Беларусь?

Каб супакоіць фермераў і некаторыя краіны Еўрасаюза, Брусэль гатовы ўвесці абмежаванне на імпарт харчовых тавараў з Расіі і Беларусі. 

Як піша The Financial Times, Брусель доўгі час супраціўляўся ціску з боку Польшчы і краін Балтыі, якія патрабуюць абмежаваць расійскі і беларускі імпарт. Кіраўніцтва ЕС сцвярджала, што такі крок можа парушыць функцыянаванне сусветных харчовых рынкаў і нанесці шкоду краінам, якія развіваюцца.

Выданне адзначае, што імпарт з Расіі ў ЕС згаданых прадуктаў — збожжавых, насення алейных культур і іх вытворных — дасягнуў рэкорднай адзнакі 4 мільёны тон у 2023 годзе, што складае 1% ад агульнага спажывання Еўрасаюза.

Камісар ЕС па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі, які раней называў расійскі экспарт збожжа ў Польшчу «нязначным», змяніў сваю пазіцыю падчас візіту на мінулым тыдні ў родную Польшчу. «Калі Расія выкарыстоўвае харчаванне ў якасці зброі, мы павінны рэагаваць», — цытуе выданне словы еўракамісара.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча можа пайсці ўслед за Латвіяй і ўвесці ўласную забарону на экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі. Аднак Туск падкрэсліў, што аддае перавагу таму, каб было прынята агульнае рашэнне ЕС.

Як мяркуюць аналітыкі, ЕС хутчэй за ўсё ўвядзе гандлёвыя пошліны, а не санкцыі, паколькі гэта не запатрабуе аднагалоснай ухвалы еўрапейскіх сталіц, як у выпадку з санкцыямі. Гэтая мера дазволіць прадукцыі праходзіць праз ЕС па дарозе ў Афрыку і Азію.

Паводле словаў знаёмых з планамі людзей, чакаецца, што ў бліжэйшыя дні Еўрапейская камісія ўвядзе пошліну ў памеры 95 еўра за тону на збожжа з Расіі і Беларусі. Па словах суразмоўцаў, гэта прывядзе да росту коштаў як мінімум на 50% і знішчыць попыт. Пошліны ў памеры 50% таксама будуць уведзены на насенне алейных культур і прадукты іх перапрацоўкі.

Афіцыйны прадстаўнік ЕС адзначыў, што цэны на збожжа знаходзяцца на чатырохгадовых мінімумах, а Расія «вельмі канкурэнтаздольная на рынках збожжа і аказвае значны ціск». Паводле слоў субяседніка, пошліна будзе ўстаноўлена на ўзроўні, максімальна дапушчальным па правілах Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Расія можа прыняць меры ў адказ, але яна ўжо забараніла імпарт большасці прадуктаў харчавання з ЕС, а многія еўрапейскія кампаніі, якія працуюць у гэтым сектары, у апошнія гады сышлі з краіны.

Паказчыкі экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў ЕС не такія вялікія, каб гаварыць аб істотным уплыве плануемых пошлін на эканоміку краіны.

Як адзначае «Белсат», у 2023 годзе Беларусь экспартавала ў Польшчу збожжа на 201 тысячу еўра (у асноўным грэчку), што на палову больш, чым у 2022 годзе. У натуральным выражэнні экспарт збожжа ў 2023-м у параўнанні з 2022 павялічыўся ў 2,6 раза (с 181,4 да 480,9 тон). Аднак гэта нашмат менш за паказчык 2021 года — тады было 2497,5 тон.

Па інфармацыі ўкраінскай «Эканамічнай праўды», летась Польшча заплаціла Беларусі за набытую сельгаспрадукцыю агулам $55 мільёнаў. Для параўнання, Украіна атрымала ў 24 разы больш — $1,3 мільярда.

Аднак немалаважным зʼяўляецца той факт, што сярод імпарту з Беларусі быў рапсавы шрот (рэшткі перапрацоўкі рапсу, якія ідуць на корм хатняй жывёле), імпарт якога з Украіны Польшча пад ціскам пратэстоўцаў забараніла з верасня 2023 году. Больш за тое, пасля ўвядзення эмбарга абʼёмы павялічыліся: у кастрычніку-снежні палякі закупілі ў Беларусі рапсавага шроту на $7,7 мільёна.

Чытайце яшчэ:

Літва пастрожыла кантроль за збожжам з Беларусі і Расіі

Польшча можа ўвесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі

Чаго хочуць еўрапейскія фермеры?

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Каментары3

  • Брэсцкі сырок
    21.03.2024
    «… імпарт рапсавага шроту з Украіны Польшча пад ціскам пратэстоўцаў забараніла з верасня 2023 году. Больш за тое, пасля ўвядзення эмбарга абʼёмы павялічыліся: у кастрычніку-снежні палякі закупілі ў Беларусі рапсавага шроту на $7,7 мільёна». - - - Гэта ўсё што трэба ведаць пра Польшчу - імпрат з Украіны забаранілі, а замест гэтага пачалі закупаць у пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў. Во дзе крывадушнікі якім грошы не пахнуць. Дарэчы, нешта не бачна каб польскія фермеры блакавалі мяжу з РБ або з Калінінградскай вобласцю РФ. Мабыць крэмль добра плаціць за гэта.
  • Адказ
    21.03.2024
    Яшчэ больш будуць яго перці праз нашу мяжу, а польскія рольнікі будуць на сваіх амерыканскіх драндулетах развозіць
  • Р
    22.03.2024
    Насам рэч забарона нават выгадная беларускай эканоміцы, бо увесь экспарт датацыйны. То бок беларускі рабочы на гэтую суму і пакарміў польскага рабочага. Меньш здолеюць прадаць, меньш вырабляць, будде меньш датацый. Тое самае і з прадажамі малака і іншай сельгаспрадукцыі у Кітай і Расію, усе яны за наш кошт.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць