Эканоміка66

Нягледзячы на вайну, Украіна збярэ 80 мільёнаў тон збожжа. Беларусь — толькі 7

Прагноз па сукупным ураджаі збожжавых і алейных культур ва Украіне ў 2023 годзе быў павялічаны на 3,7 млн тон, да 80,5 млн тон, паведаміла Украінская збожжавая асацыяцыя (УЗА).

Сяляне вывозяць цюкаваную салому. 10 жніўня 2023 года, Кіеўская вобласць. AP Photo / Efrem Lukatsky,

«Павелічэнне прагнозу ўраджаю ў гэтым годзе абумоўлена спрыяльнымі ўмовамі надвор'я і вышэйшай, чым чакалася, ураджайнасцю сельскагаспадарчых культур», — гаворыцца ў заяве УЗА.

Украінскі каравай будзе ўключаць 28 млн т кукурузы, 22 млн т пшаніцы, 5,8 млн т ячменю, 13,9 млн т насення сланечніка, 4,1 млн т рапсу і 4,8 млн т соевых бабоў, прагназуюць у галіновай асацыяцыі. Прычым ураджайнасць пшаніцы і ячменю сёлета блізкая да рэкорднай.

Гэта цудоўны вынік ва ўмовах, калі 18 працэнтаў украінскіх зямель акупаваныя Расіяй, а вялікая частка не можа абрабляцца, бо на ёй працягваюцца баявыя дзеянні або яшчэ не адбылося размінавання. Летась і ўвесну ўвогуле былі сумневы, ці зможа Украіна адсеяцца ва ўмовах бамбёжак і ракетных удараў па паліўных базах і запраўках.

Зразумець значэнне лічбаў украінскага ўраджаю можа дапамагчы параўнанне з беларускімі. Агульны збор збожжавых і алейных культур у нашай краіне сёлета па афіцыйных звестках складзе 7,1 мільёна тон, што прапаганда падае як вялікі поспех і заслугу асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Як чакаецца, Украіна зможа паставіць на экспарт у наступным сезоне 49 млн тон збожжавых. Праўда, гэтага ўдаецца дасягаць з вялізнай рызыкай для людзей. Расійскія ракетныя ўдары толькі за апошнія два месяцы спалілі 270 тысяч тон збожжа ў дунайскіх партах, дзе яго загружаюць на сухагрузы.

Каментары6

  • 230 тонн
    10.09.2023
    Урррррааааа!!!!!!
  • «Народзе, толькі тагды зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе»
    10.09.2023
    Малайцы ўкраінцы, сабралі годны ўраджай нават ва ўмовах вайны! І зрабілі гэта без усялякіх камун і калгасаў з прыгоннымі і абасранымі каровамі, без лукашэнкі з яго “крэпкімі хадзяйственікамі”. Вось за гэта ўкраінцы і змагаюцца - каб быць гаспадарамі на сваёй зямлі, а не пад жыць пад крамлёўска-саўковым гнётам! Як казаў наш герой Кастусь Каліноўскі: «Народзе, толькі тагды зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Гэтыя словы актуальныя і цяпер.
  • Гэта відавочна
    10.09.2023
    Урок тут у тым, што дыктатура зьбядняе, а дэмакратыя спрыяе росквіту. Калі людзі свабодныя й любяць свабоду, яны маюць дзеля чаго жыць, працаваць і змагацца. Свабода выхоўвае самапавагу й самаматывацыю. Добра вам, нашыя працавітыя ўкраінскія суседзі! Жывіце добра, жывіце багата, жывіце свабодна!

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць