Грамадства44

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек

Усё высветлілася падчас адпявання.

Ілюстрацыйнае фота

Гісторыя здарылася тры гады таму, але даведаліся пра яе толькі пасля публікацыі рашэння суда Цэнтральнага раёна Гомеля, які разгледзеў 19 студзеня пазоў мужчыны да ўстановы аховы здароўя аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды і матэрыяльнай кампенсацыі. У якасці суадказчыкаў былі прыцягнутыя аддзел ЗАГС і адміністрацыя Савецкага раёна Гомеля, пішуць Моцныя навіны.

25 лютага 2021 года ў адну з гомельскіх бальніц (у матэрыялах справы гаворка ідзе пра шпіталь) даставілі пажылую жанчыну. 27 лютага са шпіталя патэлефанавалі яе сыну і паведамілі пра смерць маці.

Гамяльчук атрымаў у аддзеле ЗАГС пасведчанне аб смерці, пасля чаго заняўся арганізацыяй пахавання, аплаціўшы ўсе паслугі, у тым ліку і за памінальны стол у адной з кавярняў. Пахаванне павінна было адбыцца 1 сакавіка. У той час у Беларусі дзейнічалі каранавірусныя абмежаванні. Імаверна, па гэтай прычыне сваякі і блізкія твар памерлай убачылі толькі непасрэдна перад развітаннем.

«Падчас адпявання былі выяўленыя адрозненні ў знешнасці, пасля чаго пры звароце ў шпіталь яму стала вядома, што маці жывая і знаходзіцца ў шпіталі», — паведаміў мужчына ў пазоўнай заяве.

Дадаткова ён указаў пра тое, што вестка пра смерць, што была паведамлена яму памылкова, прычыніла яму маральныя пакуты, «якія праз два гады выклікаюць у яго неспрыяльныя псіхічныя перажыванні».

Гамяльчук прасіў суд пакрыць прычыненую матэрыяльную шкоду ў 1877 рублёў. У гэтую суму ўвайшлі кошт пахавальных прыладаў і паслуг па арганізацыі пахавання: месца на могілках, заказ стала ў кафэ, выдаткі па набыцці прадуктаў і дзяржпошліна.

Як паведаміла ў судзе прадстаўнік пазоўніка, «набытыя рытуальныя прыналежнасці, прадукты і порцыі для памінальнага стала былі ўтылізаваныя па рэлігійных меркаваннях».

Сваю маральную шкоду мужчына ацаніў у 20 тысяч рублёў. Яшчэ 176 рублёў ён прасіў спагнаць як судовыя выдаткі, панесеныя ім пры разглядзе грамадзянскай справы судом Савецкага раёна па пазове аб ануляванні запісу акта аб смерці мамы.

Пазіцыі адказчыкаў у судовым дакуменце прадстаўлены так:

«Прадстаўнік адказчыка УАЗ г.г. іскавыя патрабаванні ў частцы пакрыцця матэрыяльнай шкоды прызнала ў поўным аб'ёме, заявіла пра адсутнасць падстаў для кампенсацыі маральнай шкоды. Прадстаўнік адказчыка адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля пазоўныя патрабаванні не прызнаў. Прадстаўнік ЗАГСа патрабаванні не прызнала, указаўшы пра тое, што ануляванне запісу акта грамадзянскага стану ажыццяўляецца толькі ў судовым парадку».

Што вырашыў суд, і як адбылася памылка?

У выніку райсуд прыйшоў да высновы, што пазоўніку была нанесеная і матэрыяльная, і маральная шкода. Са шпіталя на яго карысць было спагнана 1701,36 рубля ў кошт кампенсацыі матэрыяльнай шкоды і 5000 рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды. Яшчэ па 196 рублёў было спагнана на карысць гамяльчаніна з медыкаў і адміністрацыі Савецкага раёна за панесеныя судовыя выдаткі. У частцы задавальнення пазову да аддзела ЗАГС было адмоўлена.

У матывіровачнай частцы рашэння райсуда коратка тлумачыцца, як адбылася гэтая жахлівая памылка:

«Матэрыяламі службовага расследавання УАЗ» г. «ўстаноўлена, што ў сувязі з транспарціроўкай пацыентаў без медыцынскай дакументацыі работнікамі ўстановы аховы здароўя пераблытаны прозвішчы пацыентаў, што пацягнула памылковае паведамленне 27 лютага 2021 года пазоўніку, які з'яўляецца сынам К., аб яе смерці. У сувязі з выяўленымі пры аказанні медыцынскай дапамогі парушэннямі вінаватыя работнікі ўстановы аховы здароўя прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці».

І яшчэ адзін нюанс. Афіцыйна па паперах пасля памылкі медыкаў гамяльчанка два месяцы лічылася памерлай. 27 лютага 2021 года яна нібыта памерла і толькі 26 красавіка суд Савецкага раёна аднавіў яе ў спісе тых, хто жыве, ануляваўшы сваім рашэннем запіс акта аб смерці.

Каментары4

  • ..
    27.02.2024
    Žvir, мда. фота эпічнае. таксама адразу звярнула ўвагу. цёткі сядзяць-жаруць. дзеўка хлопца корміць...
  • Это не единственный случай
    27.02.2024
    Это не единичный случай.
    Бардак во всем.
    Вот ещё.
    https://t.me/allians_belarus/148
  • жор
    27.02.2024
    Žvir, не кніга, а кіна - "Горько! 2" - ад Жоры Крыжоўнікава (ён жа рэжысёр "Слова пацана)

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі5

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Польшчы: Апастыль на дакументах для беларусаў не патрэбны ў любым выпадку. ЗАГСы ўсё няправільна зразумелі3

Адзін з самых уплывовых мастакоў свету Ай Вэйвэй наведаў Украіну і пабываў на фронце

У Іванаўскім раёне дзяўчынка выратавала малодшую сястру, але не змагла ўратаваць дарослага

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька13

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі5

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць