«Разумным людзям павінна быць зразумела…» Мэр Баранавічаў пракаментаваў сітуацыю з плаваючымі могілкамі
Кадры з новых гарадскіх могілак у вёсцы Лесіна, якія 6 лютага зʼявіліся ў тыктоку, выклікалі вялікі рэзананс. Людзі былі шакаваныя, у якую брудную калатушу ператварыліся могілкі праз адлігу і непагадзь.

8 лютага старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Міхаіл Бацэнка вырашыў пракаментаваць сітуацыю. Пачаў ён здалёк — цытаты Ільфа і Пятрова «Волны перекатывались через мол и падали вниз стремительным домкратом».
«Гэтай цытатай можна ахарактарызаваць некаторыя рэсурсы з набытымі падпісантамі і выданні з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй і нездаровай цягай пастаянна выклікаць у людзей негатыў. Звычайна артыкульчыкі такіх крыніц не выклікаюць жадання рэагаваць, але ў гэты раз дзеля аднаўлення справядлівасці і абʼектыўнасці хочацца прывесці пару фактаў», — пачаў Бацэнка.
Ён нагадаў, што могілкі ў Лесіне адкрытыя ў 2021 годзе і «ўжо тады некаторыя вытворцы помнікаў абураліся аб нібыта немагчымасці ўстаноўкі надмагілляў».
«А аказалася, уся справа ў прафесіяналізме», — сцвярджае Бацэнка.
«Разумным людзям павінна быць зразумела, што паколькі гэта месца пахаванняў новае, грунт насыпны, друзлы, па ўсіх законах фізікі трэба час, каб яму ўтрамбавацца. Грунтавых вод там няма і ніякага ўплыву на якасць вады быць не можа. Дзякуючы таму, што ў глебе адсутнічаюць пласты гліны, адталая вада сыходзіць. Разумным людзям павінна быць зразумела, што калі снег растае, то ён ператвараецца ў ваду і за 15 хвілін у мерзлую зямлю ён не сыдзе», — піша Бацэнка.
Дарэчы, відэа, што нарабілі шуму, у канале іх аўтара ўжо недасяжныя.
«Ведалі б, не хавалі б тут». У Баранавічах адкрылі могілкі, на якіх праз асаблівасці грунту немагчыма паставіць помнік
Замест жаніха ў ЗАГС прыйшла міліцыя: дзяўчына хацела выязную рэгістрацыю шлюбу, але ледзь не атрымала адміністратыўку
«Малышка паспела толькі расплюшчыць вочкі». У Мінску немаўля памерла ад асфіксіі — медыкі не сталі рабіць кесаравага
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары