Усяго патроху77

Стала вядома, у якіх еўрапейскіх гарадах найбольш небяспечна знаходзіцца

Паводле справаздачы Еўрасаюза аб якасці жыцця ў еўрапейскіх гарадах у 2023 годзе, самым небяспечным горадам была прызнана сталіца Італіі — Рым. Нягледзячы на тое, што італьянская сталіца ўваходзіць у лік самых папулярных сярод турыстаў гарадоў, толькі 38% апытаных пагадзіліся, што на вуліцах Рыма бяспечна знаходзіцца ноччу, піша Thinktanks.by.

Рым. Фота: Sergii Kolesnyk / vecteezy.com

Другое месца ў гэтым антырэйтынгу заняла грэчаская сталіца Афіны (40%), трэцяе — французскі партовы горад Марсэль (43%). Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным афіцыйным дакуменце Еўрасаюза.

У гэтай справаздачы гаворыцца, што людзі адчуваюць сябе ў большай бяспецы ў невялікіх гарадах. У прыватнасці, 75% жыхароў гарадоў з насельніцтвам да 250 тысяч назвалі месца свайго жыхарства бяспечным, а ў гарадах з насельніцтвам ад 1 да 5 мільёнаў жыхароў бяспечна сябе адчуваюць толькі 67%.

Паводле даследавання, у тройку самых бяспечных гарадоў Еўропы ўвайшлі сталіца Даніі Капенгаген, іспанскі горад Аўеда і сталіца Славеніі Любляна — усе яны набралі 87% ухвальных водгукаў.

Спіс дзевяці самых небяспечных гарадоў у 2023 годзе выглядае так:

  • Рым, Італія (38%);
  • Афіны, Грэцыя (40%);
  • Марсэль, Францыя (43%);
  • Неапаль, Італія (44%);
  • Льеж, Бельгія (44%);
  • Стамбул, Турцыя (44%);
  • Астрава, Чэхія (45%);
  • Мішкальц, Венгрыя (48%);
  • Сафія, Балгарыя (48%).

Каментары7

  • Цім
    28.01.2024
    Стамбул толькі часткова знаходзіцца ў Еўропе.
  • Авохці
    28.01.2024
    Марсэль ды Неапаль - бяспечныя гарады? Дзякуй, я ня ведаў. Гучыць нечакана, улічваючы іхнія партовыя статусы і колькасць неаўтахонаў, прынамсі ў Марсэле. 
  • Беларус
    28.01.2024
    Авохці, А з чаго вы вырашылі, што яны бяспечныя, калі ў артыкуле чорным па беламу напісана, што гэта рэйтынг небяспечных гарадоў? 

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць