Грамадства

Наваполацк, Баранавічы, Гомель — самыя рэпрэсаваныя гарады Беларусі

«Флагшток» зрабіў рэйтынг гарадоў Беларусі па інтэнсіўнасці адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах у 2023 годзе. У выбарку былі ўключаны гарады з колькасцю насельніцтва звыш 50 тысяч чалавек, уключаючы жыхароў адпаведных раёнаў.

Топ-10 гарадоў Беларусі па інтэнсіўнасці адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах у 2023 годзе, колькасць судоў на 100 тыс. насельніцтва раёна

Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў статыстыку адміністрацыйнага пераследу беларусаў па выніках 2023 года. «Флагшток» паглядзеў, у якіх гарадах Беларусі рэпрэсіі рэжыму найбольш моцныя.

Найбольшая актыўнасць рэпрэсійнай машыны ў 2023 годзе была ў Наваполацку. Праваабаронцы зафіксавалі 131 выпадак адміністрацыйнага пераследу пры колькасці насельніцтва горада 96,8 тыс. чалавек. 

Другое месца займаюць Баранавічы , дзе заўважана як мінімум 156 выпадкаў на 200 тыс. насельніцтва раёна.

Гомель таксама ўвайшоў у тройку найбольш рэпрэсаваных гарадоў Беларусі. У базе дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна» за 2023 год утрымліваецца інфармацыя пра 400 адміністрацыйных працэсаў, разгледжаных у судах Гомеля і Гомельскага раёна. У параўнанні з мінулым годам інтэнсіўнасць адміністрацыйнага пераследу гамяльчан па палітычных матывах павялічылася ў 4,3 раза .

У дзясятку найбольш рэпрэсаваных гарадоў з Гомельскай вобласці ўвайшлі таксама Жлобін (60 выпадкаў на 99 тыс. насельніцтва) і Светлагорск (46 судоў на 77 тыс. насельніцтва).

Сярод невялікіх гарадоў Гомельскай вобласці найбольшая інтэнсіўнасць рэпрэсій зафіксавана ў беларуска-ўкраінскім памежжы. У Нароўлі ў 2023 годзе праваабаронцам на дадзены момант вядома пра 10 адміністрацыйных працэсаў на 10 тыс. насельніцтва раёна. 

У Хойніках разглядалася 17 адміністрацыйных спраў, пры колькасці жыхароў раёна — 18,7 тысяч. На трэцім месцы Брагін, дзе вядома пра 9 кейсаў на 12 тыс. жыхароў.

Агулам цяпер вядома аб рэпрэсіях у 2023 годзе ў дачыненні да мінімум 6386 чалавек. Але гэтыя дадзеныя не канчатковыя. Статыстыка адміністрацыйнага пераследу па палітычных артыкулах праваабарончага цэнтру «Вясна» пастаянна папаўняецца за кошт кейсаў, падрабязнасці якіх становяцца вядомыя значна пазней.

Праваабаронцы таксама вядуць базу дадзеных адміністрацыйных пераследаў, з якой можна даведацца дэталі асобных працэсаў. На сённяшні рэсурс змяшчае інфармацыю аб 3389 адміністрацыйных працэсах 2023 года па ўсёй Беларусі. Са зместу базы дадзеных можна зразумець, у судах якіх гарадоў Беларусі палітычныя працэсы разглядаюцца часцей за ўсё.

Найбольшая колькасць адміністрацыйных працэсаў прыпадае на Мінск - 12,2% ад усіх апублічаных кейсаў. 

Гомель адстае не нашмат, на яго долю прыпадае 11,8 працэнта судовых разбораў. 

Тройку замыкае Гродна , дзе разглядалася 7,8% вядомых выпадкаў.

Топ-10 гарадоў Беларусі па колькасці адміністрацыйных працэсаў па палітычных матывах у 2023 годзе, %

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага2

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага2

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць