Усяго патроху

Дзе знаходзіцца Сянно? Беларусы стварылі бот, які дапаможа лепей вывучыць геаграфію радзімы

Айцішніца Кацярына Гаспадарык, якая жыве ў Таліне, напісала на Devby.io пра стварэнне тэлеграм-бота «Падароаж», які ў форме гульні дазваляе даведацца, дзе знаходзяцца беларускія гарады.

Кацярына Гаспадарык і Іван Рубанаў, стваральнікі бота «Падароаж»

Паводле Кацярыны Гаспадарык, стваральнікі бота ў сваёй працы натхняліся праектам travle.earth — там трэба дабірацца з краіны да краіны па ўсім свеце. Беларусам жа хацелася зрабіць праект менавіта па беларускіх мясцінах. Назва праекту «Падароаж» таксама адсылае на гэтага сайта. 

Скрыншот з бота

Над праектам працавалі ў чатыры рукі: Кацярына Гаспадарык і Іван Рубанаў, распрацоўшчык у Microsoft. 

Паколькі кода travle.earth у адкрытых крыніцах знайсці не ўдалося, беларусы вырашылі зрабіць усё з нуля.

У якасці асновы для мапы распрацоўшчыкі скарысталіся SVG файлам з контурамі сельсаветаў, раёнаў ды абласцей, якія Іван Рубанаў знайшоў у адкрытых крыніцах. Давялося яго пачысціць ды ўручную прапісаць назвы ўсіх райцэнтраў.

Як працуе бот

Усё вельмі проста. 

  1. Націскаеце на «Пачаць». 
  2. Бот генеруе мапу з двума гарадамі Беларусі. 

Задача юзера — «даехаць» ад пункту А ў пункт Б аптымальным маршрутам. Бот можа рандомна падкінуць вам гарады або вы самі можаце выбраць месцы. Проста пішаце ў тэлеграме назву горада, напрыклад, Сянно.

Калі няма ідэй — бярыце падказкі. Калі і падказкі не дапамагаюць, то можна здацца. 

Што будзе з праектам далей?

Распрацоўшчыкі бота рэалізавалі ўсе ідэі, якія ад пачатку задумвалі. Цяпер яны збіраюць заўвагі і пажаданні ад карыстальнікаў, на аснове іх будуць дадаваць/змяняць нешта. Прынамсі, ужо цяпер ім стала зразумела, што трэба, каб бот разумеў не толькі «Мар'іна Горка», але і «Пухавіцкі раён». 

«Ваню падабаюцца мапы, графы, кодзіць і ўкладацца ў беларушчыну. Ён прыйшоў да мяне з ідэяй. Мне заўседы цікава паўдзельнічаць у нечым класным. Даўно хацелася зрабіць падобны вясёлы праект. 

Бот дазваляе падвучыць геаграфію Беларусі — і нам самім, і людзям навокал. Пакуль рабіла і тэставала — ужо шмат чаго запомніла. Напрыклад, дзе знаходзяцца Масты», — піша Кацярына Гаспадарык. 

Чытайце таксама:

Праграма з беларускімі каранямі Flo ўвайшла ў спіс найлепшых вынаходак года па версіі Time

Што за беларуская гульня, у якую інвеставаў Раналду

Тры беларускамоўныя стрымеры патрапілі ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць