Усяго патроху11

Тры беларускамоўныя стрымеры патрапілі ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077

Распрацоўшчыкі Cyberpunk 2077: Phantom Liberty дадалі ў афіцыйную праграму падтрымкі трох беларускамоўных стрымераў. Зараз іх гледачы змогуць атрымліваць бонусы за прагляд, піша Devby.io.

Гаворка ідзе пра трох чалавек, што вядуць стрымы па-беларуску: ms_bahiema, gomzik  і lepus81.

Cyberpunk 2077: Phantom Liberty — гэта маштабнае дапаўненне да камп’ютарнай гульні, экшну з ролевымі элементамі ў дэкарацыях змрочнай будучыні.

— Падацца [на ўдзел] можна было праз спецыяльную форму ад CD Project Red, — расказала нам стрымерка ms_bahiema. — Я звярнула ўвагу на тое, што яны ў пасце аб праграме падтрымкі стрымераў пазначылі, што прымаюць гульцоў на любой мове, і вырашыла паспрабаваць (а яшчэ і заахвоціць астатніх калег запісацца). Бо калі гэта пазначана асобна — значыць і такіх маленькіх стрымераў, як мы, могуць прыняць, проста каб падтрымаць наша кам’юніці.

Пасля падачы заявак кампанія сама абірала тых, каго дадаць у праграму.

— Што атрымліваюць гледачы ад прагляду вашых стрымаў?

— Гледачы змогуць атрымаць унутрыгульнявое адзенне за прагляд трансляцый праз сістэму Twitch Drops. Каб атрымаць прадметы, трэба будзе глядзець стрымы па гульні пэўную колькасць часу (падрабязна пра гэта распавядаецца тут). А яшчэ тыя гледачы, якія аформяць дзве платныя падпіскі на канал падчас стрыму, атрымаюць унікальную зброю.

— А што новы статус дасць самім стрымерам?

— Ну, статус, па ідэі, мусіць прасоўваць абраных стрымераў, прывабліваць аўдыторыю і матываваць яе падпісвацца на іхнія каналы. Гэта ўсё, што мы атрымліваем. Ну і хваліцца можна (планую рабіць гэта да канца жыцця зараз).

— У каментарыях да вашага паста пыталі пра блогера Рудзі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі, чаму ён не ў спісе. Ён не можа ўдзельнічаць у праграме праз сваю лакацыю?

— Я не ведаю, ці ён увогуле падаваўся, бо інфа была ў адкрытым доступе, але сама яго не заахвочвала (потым выявілася, што спадар Рудзі сапраўды не падаваўся на ўдзел у праграме — заўв. аўт.), таму што, па-першае, ён вярнуўся ў ютуб стрыміць, па-другое, гульню нельга набыць у Беларусі. Чыста тэхнічна падацца ён мог, але CDPR спынілі продаж гульняў на тэрыторыі Беларусі і Расіі — нелагічна з такой палітыкай будзе падтрымліваць стрымераў, якія з’яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі гэтых краін.

Суразмоўца дадае, што яе найбліжэйшая трансляцыя ў якасці стрымера з афіцыйнай праграмы падтрымкі Cyberpunk 2077 адбудзецца сёння (то-бок у аўторак 26-га верасня) у 19:00 па Беларусі, а яшчэ ўвечары ў чацвер і пятніцу. 

Стрымер gomzik таксама сёння выйдзе анлайн — а 19-20 гадзіне па беларускім часе. І спадар lepus8 запланаваў некалькі выхадаў у эфір: сёння ў 15:00 і потым з прыкладна з 23:00 па беларускім часе; у сераду — вечарам, гадзін з 19-20 па Мінску / Вільні; у чацвер — у 15:00 і каля поўначы і затым у пятніцу ноччу. 

Каментары1

  • Проста жыхар
    30.09.2023
    Оо, нечакана, Аляксею прывітанне)

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць