Усяго патроху77

Спаць у шкарпэтках ці без? Паспрабуйце паспаць у адной

Апошнім часам набірае папулярнасць новая тэндэнцыя — надзяваць шкарпэткі падчас сну. І некаторыя эксперты вельмі з гэтым згодныя. Але бываюць сітуацыі, калі гэта прыводзіць да вялікіх праблем у адносінах.

Фота Rozetka.com.ua 

Статыстыка па гэтай тэме абмежаваная, але згодна з адным з анлайн-апытанняў, 63% людзей ніколі не спяць у шкарпэтках, 25% часам гэта практыкуюць, а амаль 12% робяць гэта рэгулярна, піша «Уол-стрыт джорнал».

Прыхільнікі сну ў шкарпэтках спасылаюцца на навуку. Даследаванні паказваюць, што шкарпэткі саграваюць ногі, што паляпшае сон. Клініка Кліўленда і Універсітэт аховы здароўя Фларыды прапагандуюць шкарпэткі як «невядомага героя», які значна ўмацоўвае сон.

Даследаванне, апублікаванае ў Journal of Physiological Anthropology, паказала, што маладыя мужчыны ў шкарпэтках засыналі на 7,5 хвіліны хутчэй, спалі на 32 хвіліны даўжэй і прачыналіся ў 7,5 разу радзей, чым тыя, хто спаў без шкарпэтак.

Клінічны псіхолаг і спецыяліст па сне доктар Майкл Брэус часта рэкамендуе паспрабаваць паэксперыментваць са шкарпэткамі ў ложку парам, якія маюць «несумяшчальныя» звычкі сну. Ён кажа, што партнёру, які мерзне ўначы, варта паспрабаваць надзяваць шкарпэткі, каб лепш высыпацца. Але сам сябе доктар Брэус адносіць да «гарачых хлопцаў», таму ўласных парадаў не прытрымліваецца і спіць без шкарпэтак.

Ёсць упэўненыя праціўнікі сну ў шкарпэтках, якія не прымаюць «ашкарпэткаваныя» ногі нават на іншых людзях. 

Некаторыя людзі знаходзяць для сябе прамежкавыя варыянты — як 37-гадовая Кортні Лагнер. Яна — заўзятая «аднашкарпэтачніца». Кортні параўноўвае зняцце шкарпэткі са зняццем бюстгальтара: для яе гэта своеасаблівы рытуал пераходу да стану камфорту і палёгкі напрыканцы дня. Кладучыся спаць, яна скідае адну шкарпэтку, але адну пакідае на назе. Што праўда, яе муж не ў захапленні ад шкарпэтак — але чаго не сцерпіш дзеля сямейнага спакою. 

Каментары7

  • Жвір
    06.01.2024
    А ў пантофлях спаць ніхто не спрабаваў ? Людзі, якія сьпяць у пантофлях, засынаюць на 61 хвіліну хутчэй, чым тыя, хто сьпяць босыя, ім сьняцца эратычныя сны, яны не прачынаюцца цягам ночы, а раніцою заўжды ў добрым настроі. Вось праверце на сабе, потым будзеце дзячыць.
  • ИВАН
    07.01.2024
    Жвір, попробовал спать не снимая тапки, действительно очень эффективно, особенно в части снов, всем советую попробовать, не пожалеете.
  • жвірбля
    07.01.2024
    Жвір, пасля эратычных сноў даводзіцца мыцца і майткі мяняць, не заўсёды гэта зручна

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай26

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай26

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць