Эканоміка

Сярэдні чэк у краме складае 22 рублі

Каля 62 мільярдаў рублёў склаў рознічны тавараабарот у Беларусі па выніках студзеня-кастрычніка гэтага года, паведамляе «Спутнік».

Фота: Contributor / Getty Images

Гэты вынік на 7,6% большы, чым за такі ж перыяд мінулага года. Па выніках трох кварталаў паказчык быў 6,7%. Пры гэтым у лідараў раздробнага гандлю ў студзені-кастрычніку рост да леташняй сумы быў 8,1%. На іх прыйшлося 58,5 млрд рублёў.

Аднадзённы рознічны тавараабарот на чалавека з пачатку года — 22,1 рубля. Па выніках верасня было 22 рублі, то-бок сярэдні чэк вырас за месяц на 10 капеек. Год таму ён быў роўны 20 рублям.

Аптовы тавараабарот у краіне па выніках студзеня-кастрычніка роўны 131,9 млрд рублёў (плюс 13,2%). У грамадскім харчаванні — 4,1 млрд рублёў, а тэмп росту вышэйшы, чым у гандлі ў раздроб — 10,8%.

У пачатку года была іншая карціна. Белстат паведамляў, што ў студзені-лютым розніца ўпала на 3,5%, а аптовы абарот — на 13,3%. Хоць агульнае харчаванне тады вырасла — плюс 6%.

Цяпер у краіне аднавіўся попыт і выраслі даходы насельніцтва. Апошнія па выніках трох кварталаў павялічыліся на 5,8%. Раней эксперты ЕАБР папярэджвалі, што станоўчая дынаміка паскорыць тэмпы інфляцыі, што і адбылося ў кастрычніку. Калі па выніках верасня гадавы тэмп росту цэн быў 2% і дагэтуль паступальна зніжаўся на працягу некалькіх месяцаў, то ў кастрычніку інфляцыя паскорылася да 3,7%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць