Культура22

Яраслаў Еўдакімаў на кароткі час прыехаў у Беларусь

Народны артыст Беларусі прыехаў у Беларусь. Пра гэта можна даведацца з shorts з афіцыйнага ютуб-канала спевака.

Скрыншот відэа з ютуб-канала Яраслава Еўдакімава

Яраслаў Еўдакімаў нарадзіўся ў 1946 годзе ва ўкраінскім Роўне ў турме: яго маці была рэпрэсаваная як украінская нацыяналістка, а затым высланая ў Нарыльск. Дзяцінства Яраслаў правёў у дзеда ў вёсцы Корысць у Ровенскай вобласці. Музычную кар'еру пачаў у Днепрапятроўску, спяваючы ў рэстаране і паралельна працуючы на заводзе. Там жа пазнаёміўся з другой жонкай (першую кінуў, не пражыўшы і месяца), якая была беларуска, і пераехаў у Мінск.

У 1975 годзе Еўдакімаў прайшоў праслухоўванне ў Мінскай філармоніі. У Мінску і ўзышла яго зорка. 

У 1980 годзе ўзяў удзел ва ўрадавым канцэрце, на якім прысутнічаў кіраўнік БССР Пятро Машэраў. Былога партызана Машэрава скарыла песня «Поле памяці» аўтарства Леаніда Захлеўнага і Уладзіміра Някляева. Машэраў распарадзіўся аб прысваенні Еўдакімаву звання заслужанага артыста БССР. У 1987-м ён атрымаў званне народнага артыста.

Пасля таго як у 2001 годзе ён падтрымаў перад выбарамі апазіцыйных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў, улады пачалі яго ціснуць, і ён вымушаны быў пераехаць у Маскву.

Але і там ён не маўчаў. У 2017 годзе ў інтэрв'ю Ленінградскаму абласному інтэрнэт-тэлебачанню спявак абвінаваціў расейскія ўлады ў развязванні вайны на паўднёвым усходзе Украіны: «Я лічу, што гэта трагедыя страшная. Я абвінавачваю ва ўсім Крэмль, Пуціна, гоп-кампанію крамлёўскую. Украінцы ім ніколі гэтага не даруюць. Яны загубілі маладыя жыцці, каля 10 000 чалавек. За што? За што? За што? Што, ім Данбас патрэбны? Крым патрэбны?»

Еўдакімаў таксама не раз выказваў думку, што прэзідэнты не павінны кіраваць краінамі больш за два тэрміны.

На відэа, якое Еўдакімаў апублікаваў чатыры дні таму, ён ходзіць па Мінску каля набярэжнай Свіслачы ў парку Горкага.

Там фонам гучыць песня:

Жаль, у моря нету брода,
А у ветра нет следа… 

Потым ён сам з'яўляецца ў кадры і дадае наступныя радкі з песні:

Жаль, что годы-скороходы
Быстротечны как вода.

Каментары2

  • Сярожа
    08.11.2023
    Несмотря годы жизни в Москве у него осталось трезвое мышление.
  • даведка
    09.11.2023
    Виктор Калина такими темпами скоро сможет вернуться на свою родину, а то недавно жаловался у Малахова.

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць