Улада11

Сёння ў Маскве Лукашэнка і Мядзведзеў падпішуць «Нафтан»?

Сёмая асабістая сустрэча Лукашэнкі і Мядзведзева ў 2009 годзе можа стаць пунктам перадачы беларускай нафтахіміі.

Сёмая асабістая сустрэча Лукашэнкі і Мядзведзева ў 2009 годзе можа стаць пунктам перадачы беларускай нафтахіміі.

На разгляд прэзідэнтаў выносіцца 17 пытанняў.

Сярод тэм абмеркавання — сумесныя дзеянні па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, балансы па паліўна‑энергетычных рэсурсах і іншых найважнейшых відах прадукцыі, праграма супрацоўніцта ў ваенна‑тэхнічнай сферы, фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана і інш.

Папярэдняе пасяджэнне вышэйшае дзяржрады (ВДР) адбылося 3 лютага гэтага года ў Маскве. Тады было падпісана 11 дакументаў, у тым ліку аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА і аб мерах па пераадоленні ўплыву сусветнага крызісу на эканомікі Расіі і Беларусі.

Цяперашняе пасяджэнне першапачаткова планавалася на 8 снежня — у гэты дзень адзначалася 10‑годдзе з часу падпісання дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы.

На сустрэчы з дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным 3 снежня ў Мінску прэзідэнт Беларусі выказаў неразуменне наконт пераносу пасяджэння ВДР.

«Чаму расіяне не хочуць восьмага праводзіць, а дзесятага? Але для нас гэта не прынцыпова, калі там няма якіх‑небудзь падводных цячэнняў», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «акрамя ўрачыстасці», пасяджэнне ВДР «павінна мець канкрэтны практычны характар».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на зацвярджэнне прэзідэнтаў будзе прадстаўлены праект сумеснай праграмы супрацоўніцтва ў паліўна‑энергетычным комплексе. Ён прадугледжвае падрыхтоўку міжурадавага пагаднення аб удзеле расійскіх кампаній у капітале ААТ «Нафтан».

Нагадаем, выступаючы 2 снежня ў Дзярждуме, міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко ўвязаў удзел расійскіх кампаній у працы беларускага паліўна‑энергетычнага комплексу з умовамі паставак у Беларусь нафты ў 2010 годзе. «У нас распрацавана галіновая прапанова беларускім нафтавікам, звязаная з тым, што працяг ільготнага рэжыму паставак нафты будзе звязаны з уваходжаннем расійскай кампаніі ў нафтавую інфраструктуру на тэрыторыі Беларусі», — сказаў кіраўнік Мінэнерга.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць