Грамадства22

«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, выказаў меркаванне адносна таго, чаму да ягонай жонкі ў Гомельскае СІЗА не даходзяць перадачы ад сваякоў.

«Сёння Паліну наведаў адвакат, якому яна расказала пра апошнюю з волі перадачу. Гэта было 1 верасня. Перадачы пачынаюць прымаць у 8:30, а ўжо ў 9:00 ёй у камеру прынеслі мех яблык. Пазначана прозвішча, якога яна не ведае.

Яблыкі пабітыя, нібы сабраныя каля дарогі. Мех стары, з дзяругі, у такім звычайна захоўваюць бульбу. І вага — дакладна 30 кілаграмаў. Якраз столькі, колькі даецца на месяц для перадач ад сваякоў.

Ад тых яблык Паліна адмовілася, іх выкінулі ў сметніцу. Але фармальна ў верасні на перадачы яна ўжо не можа разлічваць, бо ліміт вычарпаны», — расказаў Андрэй Шарэнда «Радыё Свабода».

Муж палітзняволенай мяркуе, што гэты падарунак ад невядомага «добразычліўца» — адмысловая аперацыя, каб пазбавіць ягоную жонку прадуктовых перадач, неабходных ёй пасля працяглай галадоўкі.

«Гэта спроба зламаць яе перад судом за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Дакладны дзень суда яшчэ не прызначаны, мусяць правесці недзе на пачатку кастрычніка. Але ўжо ціснуць, нечага ад яе дамагаюцца», — мяркуе Андрэй Шарэнда.

Цяпер Паліну Шарэнду-Панасюк трымаюць у Гомельскім СІЗА. 23 жніўня стала вядома, што яшчэ ў Рэчыцкім ІЧУ палітзняволеная абвясціла галадоўку, пратэстуючы супраць завядзення новай крымінальнай справы.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі і, адпаведна, з калоніі не выпусцілі. Не выпусцілі на волю і гэтым летам.

У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На волі, за мяжой, застаецца яе муж і двое дзяцей.

Каментары2

  • Свабодны чалавек
    16.09.2023
    Ізвергі. Нелюдзі нейкія
  • Woodoo Cult
    16.09.2023
    А мой коммент опубликовать сосцали, редактарки-сцыкухи?

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар з Гродна схлусіў, што ён удзельнік вайны. Але расчуленая расіянка ўжо перавяла яму $27004

Стала вядома, за што будуць судзіць былога гендырэктара Гродзенскага мясакамбіната2

Канал губазікаўцаў абвяргае інфармацыю пра спробу атручвання арабскага блогера ў Беларусі2

На Случчыне нашэсце смаўжоў12

У Туле здзейснены замах на кіраўніка кампаніі-распрацоўшчыка БПЛА2

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак8

На будоўлі ў Мінску абрынуліся будаўнічыя рыштаванні — загінуў чалавек

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка17

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць