Грамадства33

Беларусцы адмовілі ў выдачы польскага праязнога дакумента замежніка для нованароджанага дзіцяці

Беларусы, якія жывуць у Польшчы і не могуць вярнуцца ў Беларусь, каб зрабіць пашпарт, звычайна спыняюцца на афармленні польскага праязнога дакумента для замежнікаў. Вольга (імя зменена) збіралася аформіць такі дакумент свайму дзіцяці, якое нарадзілася ў Польшчы, але атрымала адмову. MOST высветліў чаму.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Польскі праязны дакумент іншаземца (polski dokument podróży dla cudzoziemca) — гэта часовая замена пасведчання асобы, якая выдаецца асобам без грамадзянства і іншаземцам, чый пашпарт пратэрмінаваны, страчаны, сапсаваны, і няма магчымасці аформіць новы. Акрамя таго, яго могуць атрымаць тыя, хто ніколі не меў пашпарта. 

У Вольгі менавіта такая сітуацыя. У іх з мужам у Польшчы нарадзілася дзіця, але аформіць яму пашпарт у Беларусі яны не могуць: ёсць рызыка палітычнага пераследу. 

«З парога сказалі, што нам не ўдасца»

— Мы сабралі дакументы па спісе з сайта gov.pl, і муж адправіўся ва ўжонд. Там практычна з парога сказалі, што дакумент атрымаць не ўдасца, бо выдаецца ён на падставе ДНЖ. А каб атрымаць ДНЖ, неабходна мець пашпарт. Атрымліваецца замкнёнае кола, — кажа Вольга. 

Цяпер сямʼя разглядае два варыянты. Першы варыянт — атрымаць у беларускім консульстве часовы праязны дакумент для вывазу дзіцяці з краіны. Ён выдаецца на тэрмін да 7 дзён, каб чалавек мог пакінуць краіну. У тэорыі гэты дакумент могуць прыраўняць да дакумента, які пацвярджае асобу, і на падставе яго зрабіць польскі праязны дакумент. 

— Загваздка ў тым, што, каб пайсці ў беларускае консульства, трэба мець на руках пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці з апастылем, а наколькі я ведаю, апастыль ставіцца толькі ў Варшаве. Цяпер у нас няма магчымасці выехаць туды па асабістых прычынах. Таму часова адклалі гэтае пытанне. 

«Складаная працэдура без гарантаванага выніку»

Другі варыянт сямʼі — атрыманне міжнароднай абароны адным з бацькоў, на падставе чаго дзіця таксама можа атрымаць міжнародную абарону і пазней — праязны дакумент замежніка. Сямʼя звязвалася наконт гэтага пытання з Беларускім домам у Варшаве. 

— Любы з двух варыянтаў займае час. Атрыманне міжнароднай абароны мне падаецца вельмі складанай працэдурай без гарантаванага выніку. Абарону могуць як даць, так і адмовіць у ёй. А могуць даць частковую абарону, але яна не каціруецца для атрымання праязнога дакумента, адпаведна, пытанне з дакументам для дзіцяці так і застанецца нявырашаным.

Каментары3

  • Вадзім
    12.09.2023
    1. Няма такога паняцца "частковая абарона". Ёсьць статус бежанца і ёсьць дадатклвая абарона. Абодва статусы лаюць права на праязны дакумент і яго дакладна выдаюць з любым са статусаў - праверана. Статус бежанца адрозны перадусім тым, што дазваляе польскае грамадзянства нашмат хутчэй атрымаць.

    2. Працэнт адмоваў у статусе дадаковай абароны вельмі маленькі, менш 1% наколькі я памятаю. Падавацца варта адназначна. Маючы на руках рашэнне аб дадатковай абароне цалкам вырашаецца далей пытанне ДНЖ - ён выдаецца толькі на падставе дадаковай абароны, як і праязны дакумент. Ні жыллё, ні работа, ні даход больш на ДНЖ не ўплываюць.

    3. У Польшчы вельмі распаўсюджаная зьява, калі на месцах чыноўнікі дадумваюць правілы самі. Той жа песел у адным ужондзе табе скажуць што не раней чым праз месяц, а ў суседнім ужондзе, ці нават проста ў іншую зьмену ў тым жа, дадуць адразу і самі докі аформяць.

    Наколькі я памятаю ўказ пра праязны дакумент тычыўся і нованароджаных (зараз самому лянота гугліць, няхай самі глянуць) і тады гэтая адмова гэта проста звычайная самадзейнасьць чыноўнікаў.

    Такое спрэс у Польшчы, законы мяняюцца, чыноўнікі не пасьпяваюць ці ня хочуць, а адказнасьці ў іх фактычна ніякай, толькі праз суд. На гэта і разьлік, што судзіцца ніхто ня будзе. Але то не праблема, можна проста пачакаць пакуль утрасецца, можна самому папісаць лісты ва ўстановы вышэй ці ў суд. Раю месяцок пачакаць і зноў падацца. Нервавацца дакладна не раю)))
  • Васіліна
    12.09.2023
    Няма абсалютна ніякай праблемы. Апыстыль на пасведчанне аб нараджэнні можна атрымаць поштай. На інтэрнэт старонцы ёсць уся інфармацыя. Ад моманту высылкі карэспандэнцыі да атрымання гатовага дакумента 3 тыдні +- колькі дзён. Пасведчанне на вяртанне маленькім дзецям афармляюць тэрмінам да 6 месяцаў, бо ці мала што можа здарыцца і абставіны вяртання зменяцца. За гэты перыяд можна паспець аформіць і атрымаць дзіцяці від на жыхарства. Усё гэта проста, галоўнае - знайсці інфармацыю і правільна ёй скарыстацца.
    Інфармацыя не з галавы, а з асабістага дасведчаныя.
  • Igor
    12.09.2023
    Апостиль отправляйте в Ваву почтой, на сайте расписано как это сделать.

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць