Галоўнае аддзяленне Беларусбанка ў Слуцку на вуліцы Леніна атрымала новы дызайн інтэрʼеру — яго ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў.

«Беларусбанк» у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў. Усе фота: slutsk-gorod.by
Работы выкананы ўручную мастаком, яго імя выданне не называе.
«Падобныя канцэпцыі інтэрʼераў з мясцовымі славутасцямі раней былі рэалізаваны ў некаторых абласных гарадах, цяпер прыйшоў час і нашага горада», піша мясцовае выданне slutsk-gorod.by.



Слуцкія паясы — адна з выбітных славутасцяў горада, якая стала каштоўным скарбам усіх беларусаў. Гэтыя паясы — вяршыня ткацкага мастацтва — і атрымалі назву ад слуцкай мануфактуры, стваральнікам якой быў вялікі гетман літоўскі Міхаіл Казімір Радзівіл.
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары
Чаму на людзях нейкія шляхетскія строі, а не касавароткі ды картузы, альбо сарафаны ды какошнікі?! Рэабілітацыя нацызма!