У мінскім кафэ з’явіўся першы робат-афіцыянт. Але чалавеку ён саступае
Першы ў сталіцы робат-афіцыянт, які перасоўваецца па падлозе, пачаў працу ў «Хінкальні» на вуліцы Янкі Лучыны ў Лошыцы. Пра гэта паведаміў фуд-блогер Какабай.

Робат-афіцыянт Бэла ў «Хінкальні». Усе фота: koko.by
Робата назвалі Бэла. «Раздаваць парады па меню і папярэджваць аб тым, што заказваць дакладна не варта, ён не здольны. А вось суправадзіць за стол, прынесці замову, прыбраць посуд і павіншаваць песняй з днём нараджэння можа», — напісаў блогер.


Цана такога памочніка — 10 тысяч даляраў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары