Навука і тэхналогіі33

Робаты-дастаўшчыкі ежы з'явіліся на вуліцах Дубая

Сем робатаў-дастаўшчыкаў гатовыя за лічаныя хвіліны прывезці гарачае капучына да дзвярэй жыхароў Дубайскага сіліконавага аазіса.

Робат-дастаўшчык забірае заказ ад Starbucks у Дубаі. Фота: Pawan Singh / The National

Дубайскі сіліконавы аазіс уяўляе сабой буйны дзелавы і жылы раён, у якім месцяцца IT-кампаніі, прамысловыя прадпрыемствы, а таксама кампаніі, што займаюцца даследаваннямі і распрацоўкамі. На гэтым тыдні на яго вуліцах з'явіліся новыя ўдзельнікі дарожнага руху: першыя ў ААЭ робаты-дастаўшчыкі ежы прымаюць першыя замовы, паведамляе The National.

Пасля паспяховага выпрабавання падчас Expo2020, сем аўтаномных робатаў Talabat упершыню будуць абслугоўваць каля 300 дамоў жылога раёна.

Замаўляючы тавары ў Starbucks, Oregano і ліванскім рэстаране On the Wood у грамадскім цэнтры Cedre Villas, кліенты зараз могуць выбраць дастаўку робатам, якая звычайна займае да 15 хвілін.

«Нам прыйшлося пачынаць з малога, бо мы не можам абслужыць усе дамы і рэстараны, але гэта першы тэст за межамі «Экспа», — кажа Марыя Эстэван, дырэктар па спецыяльных праектах кампаніі Talabat.

«Тэхналогія паказала, што людзі выбіраюць дастаўку робатамі, але зараз нам трэба вывесці яе за межы кантраляванага асяроддзя».

Фота: Pawan Singh / The National

Пакуль «талабаты» будуць працаваць толькі ў абмежаванай прасторы радыусам 4,8 км ад рэстаранаў. Аднак пры гэтым яны будуць дзяліць дарожную прастору з іншым паўсядзённым транспартам.

Кліенты могуць рабіць замовы праз праграму Talabat і адсочваць дастаўку.

Робаты надзейна захоўваюцца ўнутры блока з рэгуляванай тэмпературай, могуць працаваць у любое надвор'е і вытрымліваць экстрэмальную летнюю спякоту ў ААЭ.

Пасля прыбыцця робата кліенты могуць адкрыць яго, каб забраць сваю ежу, з дапамогай унікальнага кода доступу.

Штучны інтэлект, выкарыстаны ў «талабатах», абараняе асобу людзей так, што размывае твары і не распазнае іх.

Каб мірна ўпісацца ў вулічнае жыццё, робаты абсталяваныя некалькімі ўбудаванымі датчыкамі і алгарытмамі, якія ацэньваюць асяроддзе і выяўляюць перашкоды на шляху. Такім чынам, «талабаты» павінны трымацца на бяспечнай адлегласці ад малых дзяцей і цікаўных катоў, а таксама ўмець правільна ўзаемадзейнічаць з іншымі транспартнымі сродкамі.

Фота: Pawan Singh / The National

Робаты не належаць кампаніі Talabat, але застрахаваныя на выпадак сутыкнення ці пашкоджання маёмасці.

«Калі хтосьці выпадкова ўдарыць робата, будзе звычайны страхавы выпадак, як калі б сутыкнуліся дзве машыны», — кажа спадарыня Эстэван. Па яе словах, хутка кліенты Talabat прызвычаяцца да таго, каб бачыць робатаў на вуліцах штодзень.

Дубайскі сіліконавы аазіс апавясціў жыхароў пра новыя эксперыменты. Робаты-дастаўшчыкі будуць працаваць мінімум тры месяцы, а потым кіраўнікі праекта вырашаць, куды рухацца далей.

Праект па дастаўцы ежы робатамі — частка трохмесячнай пілотнай праграмы кампаніі па анлайн-дастаўцы ежы Talabat, Упраўлення дарог і транспарту Дубая і Упраўлення інтэграваных эканамічных зон Дубая па паляпшэнні варыянтаў паслуг дастаўкі. 

Каментары3

  • ром
    18.02.2023
    па маскве и варшаве ужо дайно такия ездять
  • Для НН
    19.02.2023
    Для НН:
    У Macdonald's Тбілісі з'явіліся робаты-афіцыянты.
    Робаты ёсць на Руставелі, ля палаца спорту і яшчэ ў 19 філіялах макдака будуць па ўсёй краіне.
    Хутка чакаем у Кутаісі, спадзяемся, што ў Батумі таксама з'явіцца неўзабаве.
    Вось тут відэа як ппацуе робат: https://t.me/newsingeorgia/8336

    А гэта тэкст навіны:
    https://www.facebook.com/718975441501712/posts/pfbid0juEiR1fEYqP5iWRuXW1hrPewJpQQt17DH9WjgbMJJ371zotcpVgvRcGDxx3Q69yZl
  • Эннот
    19.02.2023
    В Таллине тоже тыкались в сугробы этой зимой похожие создания.
    Какие то они совсем бепомощные пока,но лиха беда начало.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць