Грамадства1111

Сяргей Чэрачань заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

Старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада», бізнэсмен і экс-кандыдат у прэзідэнты 2020 года расказаў «Народнай Волі» пра перарэгістрацыю сваёй палітычнай арганізацыі, прэзідэнцкія амбіцыі і стаўленне да тых, хто лічыць яго «падстаўной фігурай».

Сяргей Чэрачань пасля рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты. 14 ліпеня 2020 года

«Асабіста ў мяне захоўваюцца жаданне і сілы вылучаць сваю кандыдатуру на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Я і мая каманда шмат часу і сіл патрацілі на тое, каб прадстаўляць інтарэсы нашых выбаршчыкаў на палітычным полі», — кажа Сяргей Чэрачань.

Разам з тым ён кажа, што перспектыў паўплываць на нейкія палітычныя працэсы няма.

«Але я кажу пра доўгатэрміновую перспектыву. Спадзяюся, што перамены ў краіне калісьці будуць. Гэта пытанне часу. І да гэтага трэба рыхтавацца. Калі апусціць рукі цяпер, то хто будзе весці за руку новых хлопцаў, у якіх шмат ініцыятыў? Калі ўсе з'едуць з краіны, то дакладна нічога добрага не будзе», — кажа палітык.

Ён зазначае, што партыя падала ў Мінюст дакументы на рэгістрацыю без пайменнага спіса сяброў партыі, бо гэта вялікая рызыка для людзей, калі іх персанальныя даныя будуць у руках уладаў. Між іншым, у партыі цяпер 5180 сяброў.

Тым не менш ён упэўнены на 99 працэнтаў, што Вярхоўны суд партыю ліквідуе.

Адказаў Чэрачань і на закіды, што ён і яго партыя гуляюць па правілах улады.

«Я гуляю па пэўных правілах, бо ў нашай краіне ёсць чырвоныя лініі (асабліва пасля 2020 года), якія пераходзіць нельга. Так, асабліва не лезем на ражон, але гэтага і не адмаўляем. Усе мы выдатна разумеем, што калі б я цяпер выказваў той пункт гледжання, якога прытрымліваюцца нашы калегі, якія з'ехалі на Захад, то ўжо даўно сядзеў бы ў турме. Альбо прыйшлося б з'язджаць за мяжу ў багажніку машыны. Але гэта не кажа, што я пры ўсёй маёй асцярожнасці не прадстаўляю інтарэсы сваіх людзей», — кажа кіраўнік партыі.

***

На выбарах 2020 года Сяргей Чэрачань, паводле звестак ЦВК, набраў 1,14%. Зрэшты Ціханоўскай ЦВК тады напісаў 10,14%, хоць паводле вынікаў платформы «Голас» і незалежных экзіт-полаў яна перамагла, і фальсіфікацыя вынікаў выбараў выклікала масавыя пратэсты.

У Ганны Канапацкай, паводле афіцыйных звестак, было 1,68%, у Андрэя Дзмітрыева — 1,21%.

Віктара Бабарыку, які заявіў пра ўдзел у выбарах, затрымалі разам з сынам 18 чэрвеня, да выбараў не дапусцілі, а праз год асудзілі да 14 гадоў зняволення.

Валерый Цапкала быў вымушаны з сям'ёй з'ехаць. Заяўляў пра ўдзел у выбарах Сяргей Ціханоўскі, але яго групу не зарэгістравалі, 29 мая 2020 года затрымалі і праз паўтара года далі 18 гадоў калоніі. Яго жонка, Святлана Ціханоўская, якая фактычна стала адзіным кандыдатам, вымушана была пакінуць краіну.

Заяўлялі пра ўдзел у выбарах Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Уладзімір Няпомняшчых, Юрась Губарэвіч, Алесь Таболіч, але яны або зняліся з гонкі, або не здавалі подпісы.

У выніку Кавалькова, Губарэвіч, Таболіч апынуліся ў эміграцыі, Няпомняшчых і Казлоў — за кратамі.

У студзені 2023 года прыйшлі па Андрэя Дзмітрыева. Праз некалькі месяцаў яму далі паўтара года калоніі.

Каментары11

  • Оля
    22.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Абу
    22.06.2023
    Будзе два кандыдата - Чык-Чырык і Чэк-Чэрачань.
  • Правдоруб
    22.06.2023
    Спойлеры без совести и принципов начинают вылезать из чуланов...

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць