Свет22

Еўрасаюз думае ўвесці лічбавыя шэнгенскія візы з магчымасцю атрымання іх анлайн

Еўрапарламент і Рада ЕС дамовіліся зрабіць працэдуру падачы заяў на атрыманне шэнгенскіх віз цалкам анлайн, пра гэта піша SchengenVisaInfo.com. Новае палажэнне аб лічбавізацыі працэдуры атрымання шэнгенскай візы прадугледжвае сістэму анлайн-заявак і замену традыцыйнай візавай налепкі лічбавым двухмерным штрыхкодам.

Фота ілюстрацыйнае

На думку Рады ЕС, асноўная мэта — спрасціць працэс падачы заявы на атрыманне візы і павысіць эфектыўнасць. Акрамя таго, улады Еўрасаюза спадзяюцца, што новыя правілы ўмацуюць бяспеку ўнутры Шэнгенскай зоны.

Праўда, пра дакладныя тэрміны, калі гэтая навінка можа ўвайсці ў жыццё, пакуль не паведамляецца. Спачатку пагадненне мусяць ухваліць краіны — сяброўкі ЕС, каб пасля таго можна было пачаць працэдуру прыняцця.

Далей будзе створаная новая платформа для падачы заявак на атрыманне шэнгенскай візы, якая дазволіць усім заяўнікам уводзіць адпаведныя звесткі, загружаць электронныя копіі праязных дакументаў і дакументаў, што пацвярджаюць асобу, а таксама аплачваць візавы збор. Праз гэты ж вэб-сайт заяўнікі, як плануецца, будуць атрымліваць апавяшчэнні аб рашэннях па выдачы візы.

Пасля таго асабістыя візіты ў консульстве спатрэбяцца толькі асобам, якія падаюць дакументы ўпершыню, асобам з новымі праязнымі дакументамі і асобам з пратэрмінаванымі біяметрычнымі звесткамі.

Плануецца, што шэнгенскія візы будуць выдавацца ў лічбавым фармаце ў выглядзе двухмернага штрыхкода з крыптаграфічным подпісам. Гэтая новая форма нацэленая на змяншэнне рызык, звязаных з падробленымі і выкрадзенымі візавымі налепкамі, што ўмацуе цэласнасць візавай сістэмы.

Каментары2

  • ром
    15.06.2023
    дауно пара!!! але можа то и буде але гадоу праз 10!  быстрей эти бюрократы работать не умеют
  • AndrejK
    16.06.2023
    Хутчэй бы

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць