Яўгена Прапольскага асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата».

На судзе ён распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, круцілася галава, была адбіта нага», піша «Вясна».
За ўвесь час у калоніі яго месяцамі ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары і адпраўлялі ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, толькі за апошні час ён правёў у ШІЗА 130 сутак, пасля чаго яго на 4 месяцы адправілі ў ПКТ. Цяпер ён знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА-5, але прычына пераводу пакуль невядомая.
Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары