Грамадства3939

Марзалюк прыдумаў, як патлумачыць розніцу паміж прыхільнікамі бела-чырвона-белага і чырвона-зялёнага сцягоў

На тэму дзяржаўнай сімволікі дэпутат Ігар Марзалюк разважаў у эфіры «Беларусь-1».

Ігар Марзалюк. Скрын відэа «Беларусь-1»

«Тыя, хто за чырвона-зялёны сцяг, за гэты герб і за наш сучасны гімн — гэта людзі, якія арыентуюцца на зусім іншыя геапалітычныя і сацыяльна-культурныя каштоўнасці. Гэта людзі, якія не хочуць вайны ні з адным з братніх народаў, яны нічога не бачаць дрэннага ў шчыльным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй, гэта людзі, якія працягваюць традыцыйную беларускую ідэнтычнасць», — заявіў Марзалюк, не патлумачыўшы, што ж ён мае на ўвазе пад той ідэнтычнасцю.

«Тыя, хто арыентаваны на НАТА, на Пентагон, тыя, хто арыентаваны на Заходнюю Еўропу, тыя аб'ядноўваліся пад супрацьлеглымі сімваламі. Калі ты падымаеш бела-чырвона-белы сцяг, то гэта азначае толькі адно: ты катэгарычна супраць сучаснай палітыкі, сучаснай Канстытуцыі і ты хочаш, каб твая краіна стала прадмесцем Еўрасаюза і блока НАТА. І ты марыш пра ракеты натаўскія на ўзроўні Оршы, скіраваныя на Смаленск», — транслюе дэпутат.

Ён абурыўся заявай, што ў 2020-м нарадзілася новая нацыя.

«Ну а мы з вамі хто, ватнікі, каларады? Ні больш ні менш для іх», — звярнуўся ён да прапагандыста АНТ.

Марзалюк паўтарыў таксама любімую легенду прапаганды пра «спальванне вёсак пад бела-чырвона-белымі сцягамі». Ніводнага факта, які б гэта пацвярджаў, гісторыкам невядома.

Таксама Марзалюк назваў вайну ва Украіне «СВО» (спецыяльнай ваеннай аперацыяй) — тэрмінам, які выкарыстоўвае расійская прапаганда.

Каментары39

  • BND
    14.05.2023
    Ну калі ён лічыць што чырвона-зялёны закат над балотам самаіндэфікуе беларусаў, хай напачатку паверне той Смаленск у якім была прагалогана БССР.
    А так выглядае як прафанацыйная схема доя інкапарацыі Беларусі ў губернію. Наконт "крывавага" NATO, не агучана ніводная праблема, тобок навад Польшча не прэтэндуе на землі 1939 году. Але нам хто мае бел-чырвона-белы не застаецца іншага легітымнага чыньніку як замест беларускага пашпарта атрымоіваць Dokument podróży Rzeczpospolitej доя аборрны сваіх правоў. Спадзявацца на калабарантаў тое самае як праграма 500+ B⁠-⁠)
  • Satan
    14.05.2023
    Марзалюк, шо ты несешь! От Оршы до Смоленска и артиллерия добьет, какие ракеты? Ракеты в Орше нужны, направленные на Мурманск. Чтобы подавить стратегическую авиацию и все эти Ту-95, которые безнаказанно пускают ракеты по Украине
  • Ядвига
    14.05.2023
    И кто его после таких бредней считает историком??? Это ж как надо ненавидеть всё истинно белорусское, чтобы отвергать славное минулое и повторять лукашизмы о прекрасном бел-чырвона-белым сцягу?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць