Гісторыя1010

Для Расіі старажытная Русь больш не Кіеўская? Мяркуючы па новым падручніку, так

У новай рэдакцыі расійскага падручніка «Навакольны свет» для чацвёртага класа выдавецтва «Просвещение» прыбралі некалькі згадак Кіева ў параграфах, якія тычацца гісторыі Кіеўскай Русі. Заўважыла гэта выданне «Медыязона», журналісты якога азнаёміліся з некалькімі старонкамі адрэдагаванага падручніка і параўналі іх з версіяй 2021 года.

Клаўдзій Лебедзеў. Хрышчэнне кіяўлян
Хрышчэнне кіяўлян. Карціна расійскага дарэвалюцыйнага мастака Клаўдзія Лебедзева 

Калі ў старым выданні гаварылася, што летапіс «Аповесць мінулых гадоў» напісаў манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар, то ў новай версіі Нестар названы проста манахам, без удакладнення месца, дзе ён жыў і працаваў.

Іншая змена: у старой версіі гаварылася, што князь Уладзімір хрысціў увесь народ у Кіеве, а ў новай — што «ў сталіцы».

Яшчэ адно: было «пасля смерці Алега ў Кіеве стаў кіраваць князь Ігар», а стала — «пасля смерці Алега Руссю стаў кіраваць князь Ігар».

Акрамя таго, у падручніку па гісторыі Расіі за шосты клас памянялася дата, якая лічыцца момантам заснавання Русі як дзяржавы. У рэдакцыі 2016 года гаворыцца: «882 год, калі Алег аб'яднаў Ноўгарад і Кіеў, многія гісторыкі называюць умоўнай датай утварэння Старажытнарускай дзяржавы». У рэдакцыі 2023 года напісана: «Паступова найбольшае значэнне набыла дынастыя князёў, якія ўзводзілі свой род да Рурыка. З яго запрашэннем у 862 годзе ў Ноўгарад звязваюць утварэнне дзяржавы Русь».

Новая рэдакцыя падручніка «Навакольны свет», праўда, пакуль яшчэ не паступіла ў продаж — яна толькі адпраўленая ў друк.

Акрамя новай рэдакцыі падручніка, да выпуску рыхтуюцца метадычныя матэрыялы, у якіх удакладняецца роля Кіева ў гісторыі Расіі. Як мяркуе суразмоўца «Медыязоны» у выдавецтве «Просвещение», гэтыя матэрыялы паступяць у школы да канца вясны і будуць выкарыстоўвацца ў наступным навучальным годзе.

«Медыязона» яшчэ ў красавіку 2022 года пісала, што ў выдавецтве «Просвещение» рыхтуюць новыя рэдакцыі падручнікаў. «Адзін раз згадваем, што была ўтвораная Кіеўская Русь, а далей называем яе проста Русь, няма больш Кіеўскай Русі. А Кіеў — яе сталіца, — расказваў адзін з супрацоўнікаў выдавецтва. — Як бы гэта дзіўна ні гучала, але ў ідэале [трэба] замяніць радок пра тое, што «Уладзімір хрысціў Кіеў» на словы, што ён «хрысціў сталіцу».

Пасля Уладзімір Мядзінскі, памочнік Пуціна і былы міністр культуры, пацвярджаў, што ў Расіі з'явяцца адзіныя падручнікі гісторыі, напісаныя «з улікам гістарычных падзей, якія адбыліся сёлета». «Гэта і пачатак спецыяльнай ваеннай аперацыі, і ўваходжанне ў склад РФ Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей, і беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск. Гэтыя факты, вядома, знойдуць сваё адлюстраванне ў новых падручніках», — удакладняў Мядзінскі.

Каментары10

  • Gorliwy Litwin
    20.04.2023
    Беларуская дзяржава ВКЛ і Маскоўская дзяржава (Кіеўская) Русь. Усё лагічна
  • Valadzimir
    20.04.2023
    Gorliwy Litwin , ВКЛ ніколі не было "беларускай" дзяржавай, а старажытная Русь ніколі не была "Кіеўскай". Яна пачалася з Ноўгарада і каланізаваных ім вугра-фінскіх земляў, некаторы час другім яе цэнтрам быў Кіеў, а потым яе цэнтар вярнуўся ў паўночна-ўсходнія абшары.
  • Valadzimir
    20.04.2023
    Простая праўда , канешне, Русь - гэта абсалютна не тое самае што Расея. Але старажытны Кіеў - гэта абсалютна не "Украіна". Старажытны Кіеў - частка гісторыі Старажытнай Русі, якая даўным-даўно зьнікла.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць