Усяго патроху44

Мужчын напружваюць паркі, а жанчын — вузкія вулачкі

Даследаванне аб эмацыйным стане людзей у гарадах выявіла значныя адрозненні ва ўспрыманні гарадской прасторы ў залежнасці ад пола.

Які падыход выкарыстоўваецца ў Беларусі пры планаванні грамадскай прасторы? Сказаць цяжка, абыходзячыся толькі цэнзурнымі словамі. Дастаткова згадаць гродзенскі мастацкі шэдэўр, хаткі з «Белых росаў» або арт-аб’екты з Брэста, ці знішчэнне брукаванак пад Стоўбцамі і ў Петрыкаве.

Аднак нягледзячы на ​​тое, што вуліца з'яўляецца важнай прасторай у нашым жыцці, мы не ведаем, чаму адны і тыя ж месцы выклікаюць у адных людзей пазітыўныя эмоцыі, а ў іншых — адмоўныя. Расплюшчыць вочы на гэтую акалічнасць вырашылі каталонскія даследчыкі.

Як вызначыць эмоцыі?

Звычайна эмоцыі на той ці іншы конт выяўляюцца праз апытанні. Такі падыход, аднак, мае некаторыя праблемы, галоўная з якіх — людзі часта хлусяць (як свядома, так і несвядома). Часта ўдзельнікі даследаванняў забываюцца на некаторыя рэчы, не хочуць прызнавацца, што іх нешта палохае, або ўвогуле могуць няправільна запаўняць анкеты. Відавочна для правільнага вызначэння эмоцый патрэбны быў новы метад. І гэта стала магчымым у апошнія гады, дзякуючы мініяцюрызацыі (і падзенню цэнаў) некаторых медычных прылад.

Напрыклад, прылада, якая вымярае частату сардэчных скарачэнняў. Калі мы кажам, што нармальная частата сардэчных скарачэнняў дарослага чалавека складае 60 удараў за хвіліну (насамрэч, ад 60 да 80 удараў), можна зрабіць выснову, што час паміж ударамі складае адну секунду. Але на самой справе, на працягу гэтых 60 секунд частата кожнага ўдару змяняецца. Зрабіўшы здагадку, што змены гэтыя адбываюцца ў залежнасці ад эмацыйных метамарфозаў, праз якія праходзіць чалавек, вымярэнне гэтых варыяцый дазволіла б вызначыць і змены ў эмоцыях.

А калі гэтую інфармацыю суаднесці з пэўным месцам (пры дапамозе GPS у смартфоне), то можна даведацца, якія месцы звязаныя са зменамі сэрцабіцця, і тады ўжо шукаць магчымыя прычыны.

Якія эмоцыі ў вас выклікае такая публічная прастора?

Розныя рэакцыі ў залежнасці ад полу

Змены частаты сардэчных скарачэнняў выяўляюць некаторыя істотныя адрозненні ў тым, як розныя людзі адчуваюць публічную прастору. The Conversation расказвае пра незвычайны эксперымент, падчас якога нечакана выявіліся адрозненні ва ўспрыманні прасторы па гендарнай прыкмеце.

Вынікі даследавання, праведзенага ў каталонскім горадзе Лейда і апублікаванага ў канцы мінулага года, паказалі, што жанчыны ў гарадской прасторы адчувалі на 17,34% вышэйшую ступень стрэсу, чым мужчыны. Акрамя таго, 20,51% жанчын-удзельніц ацанілі некаторыя наведаныя месцы як «непрыемныя» ў параўнанні толькі з 8,6% мужчын. 

Да таго ж былі выяўленыя істотныя адрозненні ў саміх тыпах прастор, якія гэтыя эмоцыі выклікалі. Так, жанчыны, як правіла, адчуваюць больш высокі ўзровень стрэсу на вузкіх пешаходных вуліцах, асабліва калі там знаходзяцца іншыя людзі або прыпаркаваныя транспартныя сродкі, ствараючы месцы з дрэннай бачнасцю. Мужчын жа больш напружвалі паркі, сады і гандлёвыя вуліцы з вялікай колькасцю людзей.

Гэты кур'ёз, калі паркі і скверы, здавалася, выклікалі пазітыўныя пачуцці ў жанчын і стрэсавыя пачуцці ў мужчын — добры прыклад таго, як адное і тое ж месца можа па-рознаму ўспрымацца рознымі групамі. Таксама важна адзначыць, што пры вызначэнні эмоцый, якія ўдзельнікі адчувалі на працягу ўсяго эксперыменту, жанчыны часцей за мужчын выказвалі страх і смутак. Мужчыны былі схільныя выказваць радасць і гнеў.

Планіроўка горада, заснаваная на эмоцыях

Невялікія мікрапрасторы, якія мы бачым кожны дзень, падземныя пешаходныя пераходы, вузкія ходнікі і тысячы прыпаркаваных аўтамабіляў, якія могуць быць непасрэдна звязаныя з нашым самаадчуваннем у грамадскіх месцах.

Калі беларусы змогуць самастойна абіраць мясцовыя ўлады і ўплываць на прыняцце рашэнняў нават на мікраўзроўні асабістых раёнаў і нават двароў, тады, магчыма, падыход да планавання публічнай прасторы здабудзе чалавечае аблічча — без імкнення закласці ўсё тратуарнай пліткай і пластыкавым агратрэшам. Тады веданне паходжання разнастайных эмоцый ад навакольнага асяроддзя дазволіць ствараць грамадскія прасторы, якія дапамагалі б вырашаць і праблемы дабрабыту, і псіхічнага здароўя насельніцтва.

Каментары4

  • Bhagawan
    18.04.2023
    Ale, zaŭvažcie, pad heta praviła traplajuć nie űsie mužčynt i nie ŭsie žančyny.
  • Лол
    18.04.2023
    Сучасная ўрбаністыка вяртаецца да старых правераных прыёмаў з часоў сярэднявечча і Рэнесанса. Гэта якраз мікрапрасторы, невысокія будынкі, гандлёвыя шчыльныя вуліцы. З сучаснага дадаецца зеляніна і мікраклімат. Выявілася, што людзям гэта найбольш пасуе. Далёка хадзіць не трэба, увесь Мінск на выходныя выбіраецца са сваіх шпакоўняў у стары горад, каб пашпацыраваць сярод прыгожых будынкаў, выпіць кавы, адпачыць эмацыйна знаходзячыся сярод мастацтва архітэктуры.
  • Жыхар сучаснага мінску
    18.04.2023
    Лол, які ўвесь Мінск? Вы мабыць у нейкім іншым Менску жывеце, дзе і стары горад ёсць і людзі жадаюць адпачыць сярод мастацтва. Сучасны Мінск гэта дзіка дэпрэсіўны саўковы горад, дзе амаль няма старога цэнтру, а большасць жыхароў бухае шкодны спірт у сваіх шпакоўнях.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях21

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць