Свет11

Казахстан упершыню адправіў нафту шляхам, альтэрнатыўным Расіі, праз Каспійскае мора

Казахстан упершыню адправіў сваю нафту ў Азербайджан праз Каспійскае мора. Гэта новы маршрут для казахскай нафты, цяпер яе асноўны шлях пралягае праз Расію. Прэзідэнт Казахстана патрабаваў наладзіць альтэрнатыўныя маршруты ў абыход РФ, піша forbes.ru.

 У порце Актау паспяхова завяршылася першая тэставая адгрузка нафты з радовішча Кашаган для далейшай пастаўкі ў напрамку порта Баку. Фота: kaztransoil.kz

Казахстан ажыццявіў першую тэставую адпраўку сваёй нафты праз Каспійскае мора ў Азербайджан, гаворыцца ў паведамленні на сайце «Азербайджанскага каспійскага марскога параходства» (ASCO).

Нафту з радовішча «Кашаган» у паўночнай частцы Каспійскага мора даставілі ў порт Актау, адкуль яна адправілася ў Баку. Для транспарціроўкі задзейнічалі танкер «Акадэмік Хошбахт Юсіфзадэ», які належыць Азербайджанскаму каспійскаму марскому параходству. У складзе першай партыі загрузілі 6900 тон сырой нафты.

Грузаадпраўшчыкам нафты стала кампанія INPEX North Caspian Sea, паведаміла казахстанская кампанія «КазТрансОйл». Яна назвала гэта першай тэставай адгрузкай нафты на экспарт для далейшай пастаўкі ў Баку. Тэставая адгрузка паказала магчымасць дыверсіфікацыі экспартных маршрутаў для кашаганскай нафты шляхам чыгуначных перавозак у бок Транскаспійскага маршруту, адзначыў дырэктар INPEX North Caspian Sea у Казахстане Хірошы Ікеда.

Радовішча Кашаган размешчанае прыкладна ў 90 км ад казахскага горада Атырау на паўночным захадзе краіны. Гэта адно з найбуйнейшых радовішчаў Казахстана ў Каспійскім моры.

Цяпер асноўны экспартны шлях для казахстанскай нафты ляжыць праз Расію: па трубаправоднай сістэме Каспійскага трубаправоднага кансорцыума да Наварасійска, адкуль паліва па моры адпраўляецца ў пункты прызначэння. Прамога выхаду да сусветнага акіяна ў Казахстана няма.

У ліпені 2022 года прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў наладзіць новыя спосабы пастаўкі нафты ў абыход Расіі, у тым ліку па моры. Такаеў назваў прыярытэтным транскаспійскі маршрут, які пралягае праз Кітай, Казахстан, акваторыю Каспійскага мора, Азербайджан, Грузію, Турцыю і краіны Еўропы, не заходзячы на ​​тэрыторыю Расіі.

У мінулым месяцы Прыморскі раённы суд Наварасійска прыпыніў на 30 сутак працу Каспійскага трубаправоднага кансорцыума для ліквідацыі парушэнняў, выяўленых Растранснаглядам.

Каментары1

  • Жвір
    21.03.2023
    Прадуктавоз/хімавоз скарысталі для перавозкі нафты! Дарэчы, даволі новы. Гарачачнае рашэньне. Значыць загадзя не рыхтаваліся для такой дыверсыфікацыі шляхоў транспарціроўкі нафты, прынялі рашэньне прадыктаванае палітычнымі патрабаваньнямі, і падобна, былі вымушаны рабіць гэта сьпешна.

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна30

Грамадстваабмяркоўвайце!30

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі13

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам20

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць21

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна30

Грамадстваабмяркоўвайце!30

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць