У віцебскім касцёле намалявалі Дыега Марадону, якому мые ногі Папа
У новым віцебскім касцёле Ігнацыя Лаёлы, адкрытым на скрыжаванні вуліц Іваноўскага і Баграмяна, на фрэсках можна ўбачыць выступленне рок-зоркі, журналістаў, чалавека з выратавальным кругам. А таксама футбаліста Дыега Марадону, якому абмывае ногі Папа, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

«Тут спроба таго, каб гэтае свецкае мастацтва паставіць на служэнне духоўным каштоўнасцям. Падсцёбнуць, даць зразумець. Выклікаць, можа, пэўнае абурэнне. Даць зразумець, што Хрыстос застаецца жывым», — распавёў Алег Буткевіч, старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары