Грамадства55

Ліцэй БДУ і КДБ ладзяць сумесны конкурс. У тым ліку пра Фелікса Дзяржынскага

Ліцэй БДУ разам з КДБ праводзіць культурна-патрыятычны конкурс «Першыя сярод роўных», інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце навучальнай установы. Удзельнічаць у ім могуць выкладчыкі і ліцэісты. Свае таленты ім прапануюць праявіць у шасці намінацыях. У адной з іх, напрыклад, канкурсантаў просяць намаляваць комікс аб жыццёвым шляху і дзяржаўнай дзейнасці Фелікса Дзяржынскага, піша «Зеркала».

Фота: ІТАР-ТАСС

Конкурс праводзіцца з 1 кастрычніка па 10 снежня 2022 года. Акрамя «патрыятычнага выхавання моладзі», у яго мэты ўваходзіць:

— папулярызацыя гістарычнай спадчыны выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі, заснавальніка ВЧК-КДБ Фелікса Дзяржынскага з дапамогай графічных раманаў (коміксаў);

— прыцягненне ўвагі моладзі да гераічнага подзвігу чэкістаў-герояў Савецкага Саюза сродкамі відэаролікаў у фармаце кароткіх відэа;

— стварэнне сучасных літаратурных, музычных і харэаграфічных твораў, у якіх на высокім мастацкім узроўні паказаны станоўчы вобраз супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, найбольш аб'ектыўна адлюстравана дзейнасць КДБ;

— распрацоўка з выкарыстаннем IT-тэхналогій праграмных прадуктаў, якія б спрыялі развіццю цікавасці да прафесіі супрацоўніка КДБ.

Конкурс праводзіцца ў шасці намінацыях. Сярод іх «графічны раман (комікс)», «віруснае відэа», «літаратура», «музыка», «харэаграфія», «дыджытал-рашэнне».

Вось, напрыклад, што маецца на ўвазе пра «графічны раман (комікс)». У Палажэнні аб правядзенні конкурсу напісана, што тыя, хто хоча ў ім удзельнічаць, павінны падрыхтаваць маляваную гісторыю (комікс), якая б ілюстравала жыццёвы шлях і дзяржаўную дзейнасць Фелікса Дзяржынскага. У працы трэба паказаць «выдатную ролю Дзяржынскага як заснавальніка спецслужбы, выкласці самыя яркія моманты яго жыцця, цытаты і абудзіць цікавасць да далейшага вывучэння яго гістарычнай спадчыны». На ўсё пра ўсё ў канкурсантаў ёсць ад 5 да 20 старонак фармату А4. Працу можна зрабіць ад рукі, з дапамогай камп'ютарнай праграмы або сумясціўшы тое і іншае.

Вынікі конкурсу падвядуць да канца года. Узнагароджваць пераможцаў будуць 20 снежня падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі. Прыз для пераможцы ў кожнай намінацыі — дыплом і 2500 рублёў.

Каментары5

  • Суповой пакетик
    25.11.2022
    О Господи! БАЛЕТ на темы КГБ! Это же надо додуматься...
  • Katya
    25.11.2022
    Образование окончательно на дне. А были времена лицей считался одним из лучших как и в целом бгу, но это уже в прошлом
  • Дядя
    25.11.2022
    Ага, пусть напишут как он одну сестру застрел, а вторую домогался. Бедолага сбежала от него в Петербург, так он и туда слал ей письма с грязными намёками.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс10

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў25

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс10

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць