Навука і тэхналогіі

Ракета з касмічнымі памідорамі і інкубатарам ёгуртаў адправілася на МКС

Калі астранаўты збіраюцца выконваць шматгадовыя місіі або ўсталяваць працяглую прысутнасць на Месяцы і Марсе, ім спатрэбяцца свежая ежа і медыкаменты, якія не так лёгка даставіць за межы нашай планеты. Апошняя партыя прыпасаў, якая накіроўваецца на МКС, уключае некалькі новых варыянтаў рашэння праблемы: у тым ліку вытворчасць ёгуртаў і патэнцыйна смачных касмічных памідораў.

Фота: NASA

Памідоры на фота — гэта толькі апошняя фаза працяглага эксперыменту па вырошчванні ядомых раслін ва ўмовах мікрагравітацыі і штучнага асвятлення касмічнай станцыі. Апошнія некалькі гадоў працы былі сканцэнтраваныя на ліставой зеляніне, у прыватнасці на шпінаце і травах, паведамляе TechCrunch.

Місія вывучыць «якасць святла і ўгнаенняў для вытворчасці садавіны, мікробную бяспеку харчовых прадуктаў, харчовую каштоўнасць, прымальнасць смаку для экіпажа і агульныя перавагі ўтрымання раслін і свежай ежы ў космасе для здароўя». Розныя камбінацыі ўмоў, наладжванне патокаў святла і пажыўных рэчываў дапамогуць убачыць, як вырабіць лепшыя памідоры ў космасе цягам 104-дзённага перыяду росту.

Фота: NASA

Як і наземнае садоўніцтва, гэта даволі складаны эксперымент для экіпажа МКС. Члены экіпажа даглядаюць расліны, забяспечваючы вадой, прарэджваючы расаду, апыляючы і сочачы за іх здароўем і прагрэсам — і, вядома, з'ядуць некаторую частку ўраджаю.

Таксама на МКС адпраўляюцца ёгурт, кефір і напой на аснове дрожджаў. Як вядома, некаторыя пажыўныя рэчывы нашмат больш карысныя, калі свежыя. І з гэтым могуць дапамагчы карысныя мікробы, падобныя да тых, якія знаходзяцца ў ёгуртах. BioNutrients-2 — гэта другая фаза спробы стварыць устойлівую для захоўвання сумесь, якая пры ўвільгатненні прыводзіць да выпрацоўкі бактэрыямі мэтавага пажыўнага рэчыва.

У біярэактарах бактэрыі і дрожджы вырабляюць пэўныя малекулы ў рамках сваіх нармальных біялагічных працэсаў, напрыклад, глюкозу. Але таксама яны могуць выкарыстоўвацца і для больш складаных малекул, такіх як некаторыя лекі. Але ці можна рабіць гэта эфектыўна і лёгка ў космасе і менавіта як гэта зрабіць — застаецца адкрытым пытаннем, на якое новыя эксперыменты праліюць крыху святла.

Пакеты ёгурта BioNutrients-2 пасля першапачатковага ўвільгатнення. Сіні колер змесціва мяшка зыходзіць ад індыкатара pH. Панэль, якая знаходзіцца за мяшкамі, дае арыенцір для пачатковага і канчатковага колераў / Фота: NASA/Dr. Anna-Lisa Paul

Касмічныя таматы — гэта не адзіны сад на МКС. Раней там ужо быў запушчаны эксперымент па вывучэнні эпігенетычнага ўздзеяння на расліны ва ўмовах мікрагравітацыі. Змены ў навакольным асяроддзі (асабліва такія, як жыццё на арбіце) могуць выклікаць змены ў тым, якія гены і якім чынам выяўляюцца.

Вядома, што гэтыя змены адбываюцца ў космасе, але пакуль невядома, ці з'яўляюцца змены спадчыннымі, і ці прывядуць пэўныя штамы ці мутацыі да атрымання больш зручных для космасу варыянтаў раслін. Даследаванне параўноўвае насенне і расліны, вырабленыя ў космасе, з насеннем, вырабленым на паверхні. Калі пашанцуе, людзі маглі б знайсці некаторыя спецыяльныя адаптацыі да мікрагравітацыі, якія дазваляюць раслінам квітнець у гэтых незвычайных умовах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны18

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца2

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць5

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату4

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць6

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны18

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць