Грамадства66

Лукашэнкаўскі рэсурс апраўдвае напад Гітлера на Польшчу, а канцлагеры называюць «новымі працоўнымі месцамі»

Паблік «Жоўтыя злівы» сцвярджае, што напад на Польшчу быў адзіным выйсцем для Гітлера, бо Польшча нібыта сама рыхтавала напад на Германію і Савецкі Саюз. Гэтаксама апраўдваў вайну і сам Гітлер.

Салдаты вермахта ламаюць шлагбаум на памежным пункце ў Сопаце (мяжа Польшчы і вольнага горада Данцыга), 1 верасня 1939. Фота: «Вікіпедыя»

У гадавіну пачатку ІІ Сусветнай вайны «Жоўтыя злівы» рэпостнулі допіс, у якім нейкі аўтар-прапагандыст «развенчвае міфы» пра пачатак вайны.

Вось вытрымкі з «развенчвання міфаў».

«2. Польшча была нявіннай ахвярай агрэсіі.

Шакал Еўропы зжор чужое ў Расіі, Аўстра-Венгрыі, Чэхаславакіі, Германіі. Аблізваўся на Літву, СССР і патрабаваў калоніі ў Афрыцы.

4. Рэйх доўга рыхтаваўся.

Наогул не рыхтаваўся. Да 31.08.1939 спрабаваў вырашыць з Данцыгскім калідорам па-мірнаму. Але Захад зрабіў усё, каб па-мірнаму не выйшла. Дырэктыва №1 была падпісаная Адзікам 31 жніўня.

8. Вайна з боку Рэйха была захопніцкай.

Вядома не. Рэйх спрабаваў атрымаць бязмытны калідор у нямецкі горад Данцыг. Цяпер такое вырашаецца па тэлефоне. Гаворка не ішла нават пра вяртанне нямецкіх земляў», — распаўсюджвае допіс лукашэнскаўскі паблік.

Рэпостам праўладны канал не абмежаваўся. Ён стварыў уласны допіс, у якім пракаментаваў патрабаванне Польшчай рэпарацый ад Германіі за страты ў Другой Сусветнай вайне.

«А наогул, калі шчыра, патрабаваць з немцаў грошай за вайну не зусім справядліва.

Бо калі ўспомніць гісторыю, фашысцкая Германія не толькі выцягвала з Польшчы сокі, але і ўкладвала ў яе. Займалася эканомікай Польшчы, ствараючы прадпрыемствы і новыя працоўныя месцы. Канцлагераў у краіне пабудавана было нямала і, што важна, працавалі там пераважна палякі».

«Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да пяці гадоў турмы за рэабілітацыю нацызму. Але гэты Кодэкс, відаць, не будзе прыменены да прапагандыстаў, калі яны апраўдваюць гітлераўскі напад на Польшчу. Урэшце, Гітлер у 1939 годзе быў саюзнікам Сталіна, а Сталіна хваляць афіцыйныя беларускія ўлады. Ды і «свята народнага адзінства» 17 верасня было вынікам таго, што Гітлер і Сталін распачалі вайну», — пракаментаваў скандальныя допісы гісторык Кастусь Шыталь.

Каментары6

  • стоп лукашызм
    02.09.2022
    Так зараждаецца фашызм, хаця лукашызм і так ужо па многім крытэрыям пераплюнуў фашызм!
  • Беларус
    02.09.2022
    Я заўды казаў, што лукашызм гэта савецка-калгасны фашызм, прычым з мазаiчным псiхапацкiм нахiлам, але цяпер з улiкам змяльчэння i поўнай дэградацыi, ён рэзка перайшоў у фашызм расейскi. Так здарылася заканамерна, бо хворага падкiнула расея.
  • Valadzimir
    03.09.2022
    Беларус, Вы, як бачна, забыліся, і таму нагадаю, што з 1996 года у РБ канстытуцыйна замацавана, акрамя "савецка-калгаснай" дзяржаўнай уласнасьці, яшчэ і прыватная ўласнасьць (частная собственность). І вельмі падобна на тое, што зараз у РБ "руліт" менавіта яна, гэтаксама, як і ў РФ.

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць