Моды11

«Часцей нашу аднатонны». Мужчыны з манікюрам: сярод іх усё больш беларускіх знакамітасцей

Нафарбаваныя пазногці заўважалі ў такіх беларускіх сэкс-сімвалаў, як журналіст Мікіта Мелказёраў і шоўмэн Андрэй Бонд.

Мікіта Мелказёраў. Фота: скрын з відэа «Жыццё-маліна»
Андрэй Бонд. Фота: сацыяльныя сеткі

Вылучаецца сваім манікюрам і папулярны тыктокер Мікіта Бялевіч. Спыталі яго, чаму ён падтрымаў такі трэнд, як часта ходзіць на манікюр і з якой рэакцыяй сутыкаецца.

Фота: сацыяльныя сеткі

Першы раз Мікіта зрабіў пакрыццё гель-лакам у 2018 годзе. Тады гэта яшчэ не было модна. Яму падавалася, што ён быў адзіным хлопцам у горадзе з каляровымі пазногцямі. 

«Яны былі ў мяне чорныя і матавыя, але потым я стаў розныя рабіць. Напрыклад, блакітныя. Пэўны момант жыцця я стабільна раз на месяц абнаўляў пакрыццё, потым зрабіў перапынак. Цяпер зноў, калі выйшаў з сутак, вырашыў, што трэба неяк гэта адзначыць», — кажа ён. 

За некалькі год Мікіта не адзін раз сутыкаўся з меркаваннем, што мужчынскі манікюр стаў модны, таму што яго пачалі рабіць рэпер Маргенштэрн, ютубер Юрый Дудзь і тыктокер Даня Мілохін.

«Насамрэч, я ў 2018-м падглядзеў гэты будучы трэнд у Андрэя Бонда [беларускага шоўмена]. І не саромеюся гэтага ні разу», — расказвае ён. 

Рэакцыі людзей на каляровы манікюр Мікіта не баяўся. У яго на той момант ужо былі каляровыя валасы, пірсінг, татуіроўкі. Манікюр проста стаў наступным крокам.

«Былі нейкія рэакцыі не самыя адэкватныя, але яны і раней з’яўляліся, таму я не вельмі на гэта рэагаваў.

Часцей за ўсё яны былі звязаныя з гамафобіяй. Лічаць, што калі хлопец робіць манікюр, то ён гей. А гэта ж дрэнна, смерць, грэх і абавязкова на такую тэму трэба выказацца», — заўважае з сарказмам Мікіта.

На негатыўныя каментарыі тыктокер раіць ніяк не рэагаваць. А калі гэта адбываецца ў сеціве, то кідаць у бан, чорны спіс ці ігнорыць. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Станоўчыя рэакцыі на свой манікюр Мікіта чуў у асноўным ад дзяўчат і жанчын.

«Неяк на адзін год толькі перастаў гэта рабіць, стаміўся ад таго, што трэба хадзіць раз на месяц і што па часе доўга.

Малюнкі і колер абіраю эксперыментальна. Часцей нашу аднатонны. Больш за ўсё мне падабаецца чорны матавы, класіка.

Ведаю, што светлыя колеры і глянец мне не вельмі падыходзяць пад рукі, пад тон скуры», — расказвае ён. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Цяпер у Мікіты на пазногцях намаляваны бела-чырвона-белы сцяг на левай руцэ, а на правай — жоўта-блакітны. Гэта яго першы малюнак.

«Такая гіперкампенсацыя пасля страху ў Беларусі выйсці на вуліцу не ў тых шкарпэтках. Захацелася адчуць свабоду. 

А наконт цэн на манікюр — я яшчэ не выйшаў на ўзровень, каб казаць, што гэта нядорага. Для мяне адчувальна, што ў Беларусі, што ў Літве. Тады аддаваў каля 25 рублёў, цяпер у Вільні аддаю 30 еўра (каля 100 беларускіх рублёў)», — кажа тыктокер.

Чытайце таксама: 

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, ставяць Быкава па-руску

Этна-хоп, арт-поп і панк па-беларуску. Падборка новай беларускай музыкі, якую варта дадаць у плэйліст

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    14.07.2022
    Дизайнер жэстачайшэ адабрае

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць