Грамадства

Пасля абрушэння сцяны касцёла ў Зембіне на дарозе побач з ім перакрылі рух. Што будзе далей са святыняй

На мінулых выхадных у Зембіне ў Барысаўскім раёне абвалілася бакавая сцяна храма Узнясення Панны Марыі. Са слоў мясцовых уладаў, ёсць небяспека далейшага абвальвання рэшткаў будынка.

Фота: ДАІ

Чаму сцяна абвалілася і які далейшы лёс старажытнага будынка, высвятляла «Мінская праўда».

Па словах мясцовых жыхароў, правая сцяна касцёла разам з часткай франтона абвалілася ў прамежку з адзінаццаці вечара да гадзіны ночы. Кажуць, што пры гэтым ніхто не пацярпеў.

Прычынай маглі стаць цяжкагрузы, якія праязджаюць міма гэтага касцёла. А з прыходам цёплых дзён зямля пачала адтаваць, і ў сцяне Касцёла сталі бачныя невялікія расколіны.

Пасля абрушэння сцяны касцёла Узнясення Панны Марыі тэрыторыю вакол адразу ж агарадзілі. Па словах старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Барысаўскага РУУС Ірыны Пахтусавай, з моманту здарэння на аўтадарозе Р-3 Лагойск — Зембін — Глыбокае перакрылі рух.

Прычына — магчымае абвальванне сцяны. На гэтым участку дарогі працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС. Арганізавалі аб'язную дарогу.

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў нядзелю прыязджаў ксёндз. Ён сказаў, што праз пару дзён франтон касцёла будуць валіць унутр, каб ён сам не паваліўся вонкі. Бо на другім баку дарогі знаходзіцца жылы дом.

Па словах старшыні Зембінскага сельвыканкама Людмілы Гараднічук, ужо звязаліся з Міністэрствам культуры і цяпер чакаюць прадстаўніка гэтага ведамства:

— Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, 1809 года пабудовы. Яго разбураць нельга. Але і меры па бяспецы трэба прыняць. Пашанцавала з надвор'ем, але, калі будзе моцны вецер, сцяна можа канчаткова абрынуцца, бо расколіны назіраюцца сур'ёзныя. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць нараду. Таму чакаем рашэння Міністэрства культуры і ГРАНС.

На гэты момант выстаўленае ачапленне, і ўсё перакрытае.

Людміла Гараднічук падкрэслівае, што мясцовыя ўлады без дазволу Міністэрства культуры не могуць што-небудзь рабіць, акрамя як ахоўваць касцёл і добраўпарадкоўваць тэрыторыю.

− Таму мы толькі падтрымлівалі парадак на каталіцкіх могілках, якія знаходзіцца побач з касцёлам. Пры добраўпарадкаванні вуліцы, на якой стаіць касцёл, быў пастаўлены плот. У праёмах касцёла паставілі дзверы, каб унутр ніхто не забіраўся.

Касцёл у Зембіне — гэта апошні аб'ект эпохі барока, пабудаваны на тэрыторыі Беларусі. У 1812 годзе тут адпачываў Напалеон, пераправіўшыся праз Бярэзіну. Будынак, які перажыў усе войны, не змог выстаяць у пасляваенны час. У 2010 годзе руіны касцёла збіраліся знесці. Упраўленне капітальнага будаўніцтва Барысаўскага райвыканкама правяло абследаванне будынка і вынесла яму прысуд − знос. Такое рашэнне было вынесенае, нягледзячы на статус касцёла, як помніка архітэктуры. Тады за справу ўзялося Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і знос удалося прадухіліць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час3

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць