Грамадства

Пачаўся суд над гродзенскім блогерам Vadimati, ён адмовіўся даваць паказанні

Разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Вадзіма Ермашука праходзіць у Шчучынскім раённым судзе.

Вадзіма Ермашука, вядомага як блогер Vadimati, абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (артыкул 368, пагражае да 4 гадоў калоніі) і ў абразе дзяржаўнага сцяга (артыкул 370, пагражае да 3 гадоў калоніі), піша «Радыё Свабода».

Падставай для завядзення спраў паслужылі два выказванні блогера.

Як расказала «Свабодзе» жанчына, якая прысутнічала на судзе над блогерам, паводле матэрыялаў справы, Вадзім Ермашук летась у жніўні і верасні нібыта публікаваў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку, напрыклад, подпісам пад фота «нелегітымны прэзідэнт». Яго вінавацяць паводле 368 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Другі артыкул, паводле якога Ермашуку выставілі абвінавачанне: «Абраза дзяржаўных сімвалаў Беларусі» (артыкул 370). Паводле матэрыялаў справы, 16 жніўня 2021 года Вадзім Ермашук на аўтазапраўцы ў Скідзелі ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» дадаўшы, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі».

На судзе Вадзім Ермашук адмовіўся даваць паказанні. На пытанні суддзі не адказваў. Сваю віну не прызнаў ні па адным з артыкулаў.

Са словаў відавочцы, Вадзім трымаецца бадзёра. Таксама на судзе выступілі два супрацоўнікі Шчучынскага РАУС у якасці сведкаў па справе. З іх словаў, яны даведаліся, што ў той дзень ў Шчучын едзе блогер, які крытыкуе беларускую ўладу.

Вадзімаці адзначыў падчас суда, што ніколі не дзяліў беларусаў паводле прыхільнасці да сцягоў: дзяржаўнага або нацыянальнага. 17 снежня па справе Вадзіма Ермашука адбудуцца спрэчкі ў судзе Шчучынскага раёна.

Вадзіма затрымалі 16 жніўня падчас паездкі ў Шчучын, дзе ён збіраўся паглядзець пляцоўку для ролераў і скейтараў. Праз некаторы час яго асудзілі за «арганізацыю масавага мерапрыемства» і «хуліганскія дзеянні».

Пасля затрыманьня на яго завялі дзве крымінальныя справы — за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і «абразу прэзідэнта».

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць