Эканоміка

Санкцыі ЕC могуць не закрануць нафтапрадукты, калій і тытунёвую прадукцыю да канца года. Вось чаму

24 чэрвеня Рада ЕС зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі. Яны закрануць вядучыя экспартныя галіны: калійную, нафтаперапрацоўчую, а яшчэ тытунёвую. Але ў дакуменце па санкцыях ёсць агаворкі, з якіх вынікае, што фактычна да канца года абмежаванні амаль не закрануць гандаль з краінамі ЕС па гэтых напрамках, піша Tut.by.

Калійныя ўгнаенні

З 25 чэрвеня забараняецца імпарт у краіны ЕС, купля або перасоўванне — наўпрост ці апасродкавана — прадуктаў хларыду калію, пералічаных у дадатку VIII. У самым дадатку пазначаны пяць пунктаў рознай прадукцыі галіны.

У апошнім пункце пазначаны «іншыя ўгнаенні» з пэўнай групы.

Адным са значных экспартных тавараў «Беларуськалія» з'яўляюцца калій хлорысты грануляваны і калій хлорысты дробны, якія ўжываюць у якасці сыравіны пры вытворчасці комплексных мінеральных угнаенняў у сельскай гаспадарцы. Гэтыя тавары праходзяць у міжнародным гандлі па таварным кодзе 3104 20 500 0. Як відаць з табліцы, іх няма ў прадуктах галіны, якія патрапілі пад санкцыі.

У Беларускай калійнай кампаніі пацвердзілі, што з трох кодаў прадукцыі, якія яна рэалізуе, пад санкцыі трапілі два.

Нафтаперапрацоўка

Дакумент уводзіць забарону на імпарт у Еўрасаюз нафтапрадуктаў, пералічаных у Дадатку VI, калі яны зроблены ў Беларусі або ўвозяцца з Беларусі. Таксама ўводзіцца абмежаванне на перавозку нафтапрадуктаў, калі яны вырабляюцца на беларускіх прадпрыемствах або экспартуюцца з Беларусі ў любую іншую краіну.

Не дазваляецца аказваць тэхнічную дапамогу, брокерскія паслугі, фінансаванне або фінансавую дапамогу, уключаючы страхаванне, любыя здзелкі з нафтапрадуктамі.

У пераліку не пазначаны субпазіцыі, якія адносяцца да бензіну і дызельнага паліва. Але так як бензін і паліва з'яўляюцца часткай мікракода 2710, гэта азначае, што яны таксама падпадаюць пад уведзеныя абмежаванні, тлумачыць старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі.

Тытунёвая галіна

Краінам ЕС будзе забаронена пастаўляць у Беларусь цыгарэтныя фільтры і паперу, араматызуючыя рэчывы для цыгарэт, машыны і абсталяванне для тытунёвай прамысловасці.

Сама сыравіна для вытворчасці цыгарэт у санкцыйным спісе не значыцца.

Старыя кантракты не анулююцца

Пад кожным раздзелам дакумента ёсць важная агаворка. «Забароны не наносяць шкоды выкананню кантрактаў, заключаных да 25 чэрвеня 2021 года, або дадатковых кантрактаў, неабходных для выканання такіх кантрактаў». Гэта значыць, што ўсе дагаворы па экспарце, імпарце, перамяшчэнні тавараў, якія трапілі пад санкцыі, працягваюць выконвацца, калі яны заключаны да ўступлення ў сілу пастановы Рады ЕС аб сектаральных санкцыях.

У калійнай і нафтаперапрацоўчай галінах (хутчэй за ўсё, у тытунёвай таксама) двухбаковыя і шматбаковыя дагаворы па знешнім гандлі заключаюцца ў пачатку каляндарнага года як мінімум на адзін каляндарны год. З гэтага вынікае, што дагаворы па экспарце калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў, якія трапілі пад санкцыі, да канца гэтага года будуць выконвацца згодна з дзейным кантрактам.

Што тычыцца перамяшчэння і ўскоснага ўдзелу краін ЕС у гандлёвых здзелках трэціх краін з Беларуссю, то ўплыў уведзеных абмежаванняў будзе залежаць ад заканчэння тэрміну кантрактаў, напрыклад, на транзіт калійных угнаенняў праз Літву і гандлёвых дагавораў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць