Улада11

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «Наша Вясна»

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «Наша Вясна».

Як паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў стварэння арганізацыі Валянцін Стэфановіч, ліст з адмовай быў атрыманы 3 сакавіка. «Гэта тыповая адмова, заснаваная на нейкіх незразумелых дапушчэннях, распісаная на чатырох старонках», — сказаў ён.

У прыватнасці, паводле слоў Стэфановіча, Мінюст ставіць пад сумнеў факт правядзення ўстаноўчага сходу арганізацыі, паколькі памяшканне офіса Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дзе 18 студзеня ён праходзіў, вельмі невялікае. «Апрача таго, Мінюст лічыць, што квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны можна не браць пад увагу, паколькі ў ёй не названа арганізацыя, за рэгістрацыю якой падаецца квітанцыя», — зазначыў В.Стэфановіч.

Паводле слоў праваабаронцы, да заснавальнікаў арганізацыі прад’яўляюцца старыя прэтэнзіі: тое, што некаторыя з іх раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні — удзел у несанкцыянаваных акцыях, распаўсюджанне выданняў без выхадных звестак і іншае.

«Безумоўна, мы будзем абскарджваць гэтую адмову ў Вярхоўным судзе, потым — у старшыні Вярхоўнага суда, потым — у Камісіі ААН па правах чалавека, — заявіў Стэфановіч. — Прычым мы будзем патрабаваць, каб нашу скаргу аб’ядналі з аналагічнай скаргай 2007 года. Персанальна я лічу, што ў дачыненні да непасрэдна мяне парушаюцца канкрэтныя мае правы: права на свабоду сходаў і аб’яднанняў, прычым парушаюцца сістэматычна».

Стэфановіч нагадаў, што 24 чэрвеня 2007 года Камітэт па правах чалавека ААН зрабіў выснову, што сваімі дзеяннямі па ліквідацыі ГА «Вясна» беларуская дзяржава парушыла пункт 1 артыкула 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. «Аднак Міністэрства юстыцыі, а затым і Вярхоўны суд Беларусі праігнаравалі рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, і спроба зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне «Вясна» ў жніўні 2007 года не прынесла вынікаў», — дадаў праваабаронца.

Каментары1

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць