Конкурс сэлфі99

Пераможца конкурсу сэлфі: «Думала, усё гэта марна, а пасля прачнуўся азарт!»

Прыйшоў час падвесці вынікі конкурсу «Нашай Нівы» і Samsung Galaxy A8|A8+ «Навучы бабулю рабіць сэлфі», што стартаваў яшчэ ў лютым.

Мы атрымалі 35 цудоўных яркіх фотаздымкаў з усёй краіны. Журы было вельмі цяжка вызначыць з іх тройку найлепшых. І вам таксама, мы ўпэўненыя, было нялёгка вырашыць, каму аддаць свой голас.

У выніку пераможцай з вялікім адрывам стала 78-гадовая Марыя Азбука з вёскі Муравейніца Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. За яе пакінулі 1305 галасоў. Агулам жа свой выбар зрабілі амаль 3000 чалавек.

Марыя Фёдараўна Азбука. Для сваіх — проста MC Azbuka. Любіць кветкі і жывёл.

У сям’і спадарыні Марыі Азбукі спачатку не верылі ў тое, што яны будуць уключаныя ў тройку фіналістаў, а пасля, кажуць, прачнуўся азарт. За MC Азбуку галасавалі ўсе родныя і знаёмыя.

Унучка Наталля, якая ўгаварыла бабулю паўдзельнічаць у конкурсе і навучыла рабіць сэлфі, у сваім інстаграме заклікала галасаваць усіх фаловераў.

«Бабуля сказала, што нічога ніколі не выйгравала, таму не разлічвала на поспех», — запэўнівае Наталля.

Але цяпер спадарыня Марыя не можа схаваць шчаслівых эмоцый:

«Я вельмі задаволеная! Цяпер у мяне будзе тэлефон з камерай, а то мой кнопачны не ўмее рабіць фотаздымкі. А другі прыз аддам унучцы, бо ўся гэтая гісторыя здарылася са мной толькі дзякуючы ёй».

Уверена, вы все знаете или видели эту очаровательную женщину, обладательницу титула MC Azbuka, главу семьи и владелицу Азбукахауса. Мою бабушку зовут Азбука Мария Фёдоровна, и она гордо справляется с ролью маленького полководца нашей крохотной семьи уже 77 и 3/4 лет. Она живет в деревне с чудесным названием Муравейница, которую я считаю своей малой и единственной родиной. У бабушки двое дочек, ну и одна внучка. Можно было бы подумать, что я впала в маразм и решила вести блог, но дело совсем в другом. Бабушка обожает цветы и ей есть , что показать и рассказать этому миру. А уж если обожать цветы во всех их проявлениях, то по полному, и на пенсии именно они стали ее основной страстью и увлечением. Весь двор наполнен кустарниками, клумбами и живой изгородью, и хотя сейчас все запорошено последними остатками снегу, все подоконники дома прогибаются под грузом витаминов и новинок бабушкиной коллекции на 2018 год. Но если с животным миром и растительностью Бабушка на ты, то с техникой все куда сложнее, сегодня мы учились делать фотографии себя, Бабушка удивлялась, охала и причитала, но согласилась, и мы это сделали. Очень надеюсь, что она выиграет конкурс #nn_a8belarus и заменит свой очень старый телефон на новый смартфон с отличной камерой от #SamsungBelarus, чтобы запечатлеть каждый из цветков этого года и многих последующих , а второй для моей тёти, которая работает учителем младших классов в сельской школе, отдавая всю жизнь подрастающим поколениям, чтобы ни один утренник и звонок не остался незамеченным #мынесфоткалисьсноворожденнымипоросятамиикозамипотомучтолужиигрязь

Публикация от just natasha (@notfnd)

Тое самае сэлфі, што перамагло.

Хутка мы накіруемся да Марыі Азбукі са смартфонамі Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+ у руках і распавядзём гісторыю гэтай 78-гадовай жанчыны.

Чакайце рэпартаж! І, нягледзячы на тое, што конкурс завяршыўся, працягвайце вучыць бабуль і дзядуль рабіць сэлфі. Хай іх выдатныя кадры увойдуць у вашу асабістую сямейную гісторыю!

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць