Спорт7272

«Мы рускія і ў нас ёсць свае святы»: што сцяганосец алімпійскай зборнай Беларусі лічыць «класным»

Рашэнне беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта аб тым, што раварыст Васіль Кірыенка панясе дзяржаўны сцяг на адкрыцці Гульняў у Рыа, выклікала неадназначную рэакцыю.

Справа ў тым, што незадоўга да Алімпіяды Кірыенка зняважліва выказаўся пра беларускую мову, назваўшы яе мёртвай:

«Прабачце, можа каго пакрыўджу, але беларуская мова — не жывая; гэта мёртвая мова, на якой практычна ніхто не размаўляе. Яе, як лічу, у прымусовым парадку навязваюць, прыкладам, прымушаюць вывучаць маю дачку.

Я, па вялікім рахунку, супраць гэтага. І калі мяне запытаюць — ці трэба так рабіць — адкажу: канечне, не! Я некалі таксама вывучаў мову, нават пяцёркі меў, але пасьля школы яна мне нідзе не прыдалася!» — сказаў Кірыенка.

Больш тысячы чалавек прынялі ўдзел у апытанні на папулярным сайце by.tribuna.com, ці варты Васіль Кірыенка, каб несці беларускі сцяг. 45% удзельнікаў адказалі, што не даверылі б Кірыенку ніякі сцяг, 29% лічаць, што чырвона-зялёны няхай нясе, толькі 26% лічаць, што Кірыенка варты гэтай місіі без усялякіх «але».

У суполцы belultras «УКантакце» вынікі апытання яшчэ больш відавочныя. 78% удзельнікаў апытання лічаць, што Кірыенка не заслужыў права несці сцяг.

Вельмі цікава таксама зазірнуць у акаўнт Васіля Кірыенкі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», якой спартсмен карыстаецца дастаткова рэгулярна, абнаўляючы фотаздымкі. Сваіх допісаў Кірыенка не піша, але дастаткова часта «лайкае» іншыя допісы, якія потым адлюстроўваюцца ў яго на сценцы.

Большасць такіх перапостаў – гэта звычайныя анекдоты. Але сустракаюцца і больш цікавыя рэчы.

Напрыклад, Кірыенка палічыў класным допіс аб тым, што рускім варта мець свой дзень закаханых. «Што за фігня? Мы доўга будзем паўтараць за Еўропай? Мы рускія і ў нас ёсць свае святы».

Ёсць некалькі згадак Амерыкі. «Амерыка, мядзведзі ў нас ручныя. Ты на чарзе!» — кажа допіс з пагрозай у бок ЗША.

А вось былінны рускі асілак, які збіраецца забіць Керы і Маккейна, Кірыенку такая карцінка таксама падалася забаўнай.

Пра Беларусь згадак на старонцы Кірыенкі практычна няма. Хіба што перапост і прыемнае ўражанне ад брэсцкай школы №1.

Каментары72

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць